У красавіку ў вёсцы Прымор'е, якая знаходзіцца недалёка ад Мінскага мора, купілі дом за 1,1 мільёна даляраў. Ён аказаўся самым дарагім домам, прададзеным у Беларусі ў мінулым месяцы, піша Realt.by.

Частка забудовы вёскі Прымор'е. Фота ілюстрацыйнае
Вёска Прымор'е знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Мінска — паміж Зацанню і Сёмкавам. Назва гаворыць сама за сябе — недалёка адсюль Мінскае мора.
Што тычыцца дома, то гэта блочны катэдж 2015 года пабудовы плошчай 253 квадратных метра. Участак — 19 сотак.
Каментары