Здарэнні77

Гісторыя з ласём, які залез у хату ў Бабруйску і ляжаў на ложку, скончылася трагічна

Бабруйская сям’я, што перажыла візіт лася, расказала пра ўбачанае.

У нядзелю раніцай ў дом на вуліцы Сялянскай забрыў лось і нарабіў вялікага пярэпалаху. Праз суткі пасля таго, што адбылося, журналісты komkur.info пабывалі на месцы здарэння.

«Гэтага лася я ўбачыў яшчэ па дарозе з крамы, але падумаць не мог, што праз некалькі хвілін ён апынецца на маёй пасцелі», — гаворыць Сяргей Вароніч.

@belarusnovosti трагичная история бобруйского лося #бобруйск #бобруйскбеларусь #новостибеларуси #беларусьновости #беларусь #срочныеновости ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

Менавіта да яго ў нядзелю раніцай забрыў у госці буйны жыхар лесу. 25 мая супрацоўнікі адразу некалькіх службаў і інспекцый выехалі на вуліцу Сялянскую, каб эвакуяваць 200-кілаграмовую жывёліну з прыватнага жылога дома.

Проста на месцы сфарміравалі спецыяльную камісію, якая вырашала, што рабіць у такой сітуацыі. Паводле пратаколу, жывёла ўсыпляецца дзвюма ін’екцыямі. Але спецыялісты паспелі зрабіць толькі адну. Лось загінуў. Прычынай гібелі стала моцная страта крыві.

Госцем чалавека стаў лось мінулага года нараджэння. У маі ў ласёў і казуль нараджаецца патомства. Да моманту ацёлу самкі адганяюць ад сябе сваіх леташніх дзіцянят, і тыя вымушаныя жыць самастойна. Не ўсе з іх могуць адаптавацца ў навакольным свеце і трапляюць у непрыемныя сітуацыі. Адна з іх і адбылася ў мінулую нядзелю.

Дом, дзе ўсё адбылося, падзелены на дзве паловы. У адной жыве пенсіянерка Алена Анатольеўна Гардзей, другую займаюць яе пляменніца Наталля з мужам і двума дзецьмі.

Раніцай у нядзелю Наталля была на працы. Сямігадовая Вара і чатырохгадовы Гардзей засталіся дома пад наглядам таты і дзядулі.

Раніца для галавы сям’і пачалася з паходу ў краму. Як часта бывае ў вялікай сям’і, гатаванне сняданку «наткнулася» на пусты халадзільнік. Адзіны ў акрузе гандлёвы пункт — за сотню метраў, тут жа, на Сялянскай. На вуліцы і адбылася першая сустрэча з будучым няпрошаным госцем.

— Гэтага лася я яшчэ ўбачыў па дарозе з крамы, але падумаць не мог, што праз некалькі хвілін ён апынецца на маёй пасцелі, — расказвае Сяргей.

Жывёліна ў той момант знаходзілася на агародзе суседа. Гаспадар з сябрамі яго не заўважылі.

Тым часам сахаты пераскочыў праз плот і апынуўся ўжо ў двары Алены Анатолеўны. Потым абышоў дом і спыніўся каля акна залы.

— Прыбег дадому, сказаў дзецям, каб не выходзілі з хаты, — працягвае Сяргей.

Адразу пасля гэтых слоў пачуўся звон разбітай шыбы. Жывёла проста праз аконны шклопакет улезла ў пакой. Дзеці і дзядуля ў гэты момант глядзелі мультфільмы па тэлевізары.

«Плазма» вісіць побач з акном. Яна, дарэчы, ацалела. А вось дзецям дасталося. Аскепкі шкла парэзалі Гардзею лоб, у Вары — раны на руках і нагах. Сарваўшыся з працы, маці адвезла дзяцей у траўмапункт.

— Кажу: Жэня, у цябе ў двары лось. Ён не паверыў. Як кажа Сяргей, звер агрэсіі не праяўляў, хоць і крывавіў.

— Відавочна, лось нанёс сабе раны, калі пераскокваў праз плот і разбіваў акно, — выказаў здагадку суразмоўца. — Перш за ўсё, вядома, я вывеў з дому дзяцей і цесця. З залы звер прабраўся ў сумежную з ёй спальню. І уладкаваўся на двухспальным ложку.

— У пакоі заставаўся тэлефон, забіраць яго я не адважыўся. МНС выклікалі суседзі. Прыехалі і ратавальнікі, і міліцыя. Зрабілі яму той укол, ад якога ён заснуў. Узяў асабліва трывалую вяроўку (Сяргей працуе прамысловым альпіністам), звязалі ногі і толькі так выцягнулі з дому. Цягнулі шэсць чалавек.

Наступствы нядзельнага перапалоху яшчэ доўга будуць нагадваць пра сябе. Асабліва востра перажыла тое, што адбылося, Варвара.

— Дзіця не спала ўсю ноч, ад бацькоў не адыходзіць ні на крок, магчыма, спатрэбіцца дапамога псіхолага, — распавядае мама Наталля Вароніч. Акно, праз якое ўлез лось, ужо заклеілі плёнкай, з ложка знялі матрацы, з падлогі прыбралі дываны. Пра знаходжанне звера ў чалавечым жыллі нагадваюць плямы крыві на ложку і сценах. Пара не ўпэўненая, што мэблю атрымаецца захаваць.

— Крыўдна, толькі нядаўна рамонт зрабілі, а тут шкоды на тысяч пяць, — уздыхае Сяргей. — Спадзяемся атрымаць хаця б нейкую кампенсацыю за страчаную маёмасць. Разумеем, што маёмасць не застрахаваная, але нашай віны ў тым, што адбылося, дакладна няма. Яшчэ і дзеці пацярпелі… Не веру, што нас пакінуць сам-насам з тым, што здарылася.

Каментары7

  • Андрусь
    27.05.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Tlo
    27.05.2025
    Лосика жаль, но надо было звонить в МЧС местным ещё до того как он начал в окна прыгать...
  • Стефан Цвейг
    27.05.2025
    Даже лось не выдержал жизни в Беларуси и фактически покончил с собой.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы23

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

«У нас у Літве проста так не б'юць». Збіты журналіст «Маланкі» расказаў, як ідзе расследаванне інцыдэнту13

«Дэзарыентаваны СПА Украіны». У Літве назвалі найбольш верагодную версію, чаму на яе тэрыторыю зноў заляцеў чужы дрон3

Трамп: Калі Іран зноў пачне ядзерную праграму, мы яго хутка знішчым1

Следам за сэрвісамі «Аэрафлоту» ў Расіі ляглі і «Дзяржпаслугі»3

Светлагорскага актывіста Анатоля Змітровіча асудзілі за паклёп на Лукашэнку

Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным1

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы23

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць