Свет22

На перамовах у Стамбуле Расія захавала ранейшыя патрабаванні

Расійскія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі, які змест быў у мемарандума, які сёння дэлегацыя Расіі перадала ўкраінскаму боку на перамовах у Стамбуле. Ніякага змякчэння расійскіх пазіцый не было, патрабаванні па-ранейшаму максімалісцкія і нерэалістычныя, гэта фактычна капітуляцыя Украіны.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Мемарандум Расіі, як паведамляецца, уключаў тры раздзелы з двума варыянтамі умоў спынення агню і 31 пункт.

Крэмль па-ранейшаму патрабуе поўнага вывядзення ўкраінскіх войскаў з тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей на працягу 30 дзён з моманту спынення агню. Гэтыя тэрыторыі, а таксама анексаваны ў 2014 годзе Крым, Расія патрабуе афіцыйна прызнаць сваімі тэрыторыямі з боку міжнароднай супольнасці.

На перыяд спынення агню ўкраінскім войскам мусіць быць забаронена перамяшчацца, акрамя як для адступлення на ўзгодненыя пазіцыі.

Украіна, паводле пажаданняў Масквы, павінна стаць нейтральнай дзяржавай, без удзелу ў вайсковых блоках. Ёй забараняецца прымаць або размяшчаць ядзерную зброю на сваёй тэрыторыі. Пастаўкі зброі з Захаду, а таксама перадача разведданых Украіне павінны быць спыненыя.

Паводле расійскіх прапаноў, ва Украіне мусяць адбыцца выбары прэзідэнта і Вярхоўнай Рады (не пазней за 100 дзён пасля скасавання ваеннага становішча), пасля чаго павінна быць падпісаная мірная дамова. Яна мусіць быць зацверджаная рэзалюцыяй Рады Бяспекі ААН, якая мае юрыдычную сілу.

Украіна павінна правесці амністыю для зняволеных прарасійскіх дзеячаў і вызваліць палонных. Таксама ставіцца ўмова забеспячэння «поўных правоў і свабод для рускамоўнага насельніцтва».

Таксама абодва бакі павінны «адмовіцца ад узаемных патрабаванняў пра кампенсацыю шкоды, нанесенай у выніку баявых дзеянняў», то-бок Украіна павінна не патрабаваць ад Расіі рэпарацый.

Каментары2

  • галаперыдол
    02.06.2025
    Харош ужо слухаць балаболаў. Думаю некалькі залпаў з тамагаўкаў хутка паправяць пазіцыю Расеі і навядуь парадак на перамовах
  • Зразумела
    02.06.2025
    Так гнаць iх у шыю тады адтуль нада!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць