Вайна44

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах

Расійскі бок свой варыянт мемарандума так і не перадаў.

Ramil Sitdikov, Sputnik Pool Photo via AP

Кіраўнік расійскай дэлегацыі ў Стамбуле Уладзімір Мядзінскі заявіў, што Украіна перадала свой мемарандум — на ўкраінскай і англійскай мовах, піша «Медуза».

Паводле слоў Мядзінскага, якога цытуе тэлеканал RT, расійскі бок атрымаў ад Украіны мемарандум аб мірным пагадненні на дзвюх мовах — украінскай і англійскай. «Нічога, мы справіліся. У нашай дэлегацыі людзі, якія ведаюць самыя розныя мовы. Калі што, двое свабодна валодаюць японскай», — заявіў Мядзінскі.

Напярэдадні Reuters апублікаваў поўны тэкст мірных прапаноў, якія дэлегацыя Украіны мае намер прадставіць расійскаму боку на другім раундзе перамоваў у Стамбуле.

Расійскі бок свой варыянт мемарандума так і не перадаў — і, паводле звестак крыніцы «Інтэрфакса», плануе зрабіць гэта непасрэдна на перамовах. Кіеў некалькі разоў заклікаў расійскі бок перадаць свой дакумент загадзя, каб абмеркаванне было прадметным. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гаварыў, што гэта «выглядае не вельмі сур’ёзна».

Каментары4

  • галаперыдол
    02.06.2025
    Трэба было надрукаваць вялікімі літарамі, бо старым людзям цяжка чытаць мелкія літары
  • Цирк уехал, клоуны остались
    02.06.2025
    Оно конечно может и прикольно так делать, да и по закону можно, вот только подобное поведение не уместно, когда на кону жизни людей. Все ведь прекрасно понимают, что украинцы знают русский. Тот же Зеленский всю жизнь на нём разговаривал, а украинский учить начал только когда в президенты метить стал.
    Еще смешнее, что часть из этих делегатов (если не все) без камер тоже на русском разговаривают.
    Короче устраивают клоунаду...
  • .
    02.06.2025
    Гэта нармальна. Калі камусьці не падабаецца, трэба папрацаваць з шаблонамі рускага свету ў сваёй галаве.

    1. Дзяржаўная пазіцыя - на дзяржаўнай мове. Для міжнародных СМІ і саюзнікаў - на адной з сусветных (ангельскай).

    2. У перамовах трэба рабіць некаторыя высілкі, каб зразумець пазіцыю апанента, а пасля шукаць кампрамісы. Не проста паўтараць свае хацелкі, а зрабіць крок насустрач.
    Расеянам трэба зрабіць крок насустрач, каб зразумець пазіцыю Украіны па міру. Ім жа трэба зрабіць крок насустрач, каб зразумець напісанае на ўкраінскай мове.
    Гэты першы крок яны робяць нявольна. Самі не варушыцеся - вас элегантна падштурхнулі.

    3. У ветлівай камунікацыі праблема зразумець на баку таго, хто слухае.
    Не прынята патрабаваць: "гавары, каб я разумеў". Прынята слухаць і намагацца зразумець: "прабачце, вось гэты момант не зразумеў, растлумачце, калі ласка".

    4. З навуковага пункту гледжання лінгвістыкі не бывае "лепшых" або "горшых" моў, "недаробленых", "скажоных", "непаўнавартасных".
    У чалавека з імперскімі шаблонамі ў меркаваннях заўсёды будзе перавага: вось гэтая мова выдатная і больш прыдатная для ўсіх, а вунь той недаробленай карыстаюцца, толькі каб "выдзеліцца".
    Аб'ектыўна такіх пераваг паміж мовамі няма, яны роўныя паміж сабою. Калі зразумець тое пра мовы, мабыць, хутчэй дойдзе і пра роўнасць народаў, дзяржаў.

    Увогуле гэты жэст як акуратна накіраваць госця-дзікуна памыць рукі перад урачыстым абедам (бо сам ён не здагадаецца). Сімвалічнае падштурхоўванне да цывілізаванасці.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?8

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць