Факт крадзяжу выявілі аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РАУС Магілёва.
40-гадовая загадчыца і 36-гадовая касірка адной з прадуктовых крамаў горада на працягу некалькіх месяцаў адмянялі чэкі або ўвогуле не праводзілі тавар праз касу. Грошы яны забіралі сабе і ў далейшым трацілі
Распачата крымінальная справа па факце крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненага групай асоб па папярэдняй змове ў буйным памеры. Вядома, што жанчыны раней не судзіліся.
Каментары