Свет33

Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай»

Дзейнасць гульнявой кампаніі «Леста игры» расійскі суд палічыў «экстрэмісцкай», піша «Осторожно, новости». Бізнэс звязалі з кампаніяй Wargaming.

Гульня «Свет танкаў»

«Леста игры» з 2022 года развівае «Свет танкаў» — легендарную гульню World Of Tanks. Цяпер кампанію занеслі ў рэестр экстрэмістаў Расінфаманіторынгу, самі юрыдычныя асобы кампаніі звернуць у даход дзяржавы.

Як удакладняе «Осторожно, новости» гэта можа значыць забарону на распаўсюд гульняў кампаніі «Мир Танков», «Мир Кораблей» и Tanks Blitz.

Юрыст кампаніі сказаў, што адвакаты пакуль не вельмі разумеюць, ці прывядзе забарона кампаніі да абмежаванняў на распаўсюд іх гульняў.

У кампаніі сцвярджалі, што не парушалі законаў ні Расіі, ні Беларусі і «баяцца ім няма чаго».

26 красавіка расійская Генпракуратура папрасіла Таганскі раённы суд Масквы забараніць дзейнасць уладальніка «Леста игры» Маліка Хатажаева і ўласніка Wargaming Віктара Кіслага, а таксама спагнаць 100% доляй «Лесты» у даход дзяржавы.

17 красавіка Таганскі суд Масквы наклаў арышт на тры ключавыя юрыдычныя асобы «Леста игры».

«Леста игры» абскардзіла рашэнне суда. Прадстаўнік кампаніі казаў, што яна аказвае поўнае садзейнічанне праваахоўнікам для хутчэйшага вырашэння ўсіх пытанняў і вядзе працу ў поўнай адпаведнасці з расійскім заканадаўствам.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе Wargaming і «Леста» не звязаны юрыдычна і падзялілі рынкі — «Леста» ў прыватнасці адказвае за беларускі і расійскі сегмент.

Каментары3

  • даведка
    03.06.2025
    Марата Маркова теперь должны внести в реестр иностранным агентом и список российских экстремистов и террористов, а ГУБОПиК этапировать его на границу с Россией. Российская генпрокуратура должна потребовать блокировки интервью с владельцем и гендиректором «Лесты», а также Youtube-канала телеканала ОНТ.
  • Gaijin Entertaiment
    03.06.2025
    Власти Белорусси должны в ответ запретить пикабу вэка и одноклассники.
  • Alex
    03.06.2025
    Не трэба было хвалiцца рэкорднымi прыбыткамi. Грошы любяць цiшыню.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец104

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія кампаніі не хочуць набываць расійскі дызель, пра які дамовіўся Трамп. Ён можа пайсці ў Бразілію8

Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне3

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе3

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец104

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць