Новы амерыканскі баявік «Кіраўнікі дзяржаў» (Heads of State) 2 ліпеня выпускае Amazon Prime. У анонсе фільма пра замову супраць сусветных лідараў мільгае Беларусь — з беларускімі вайскоўцамі, сабакамі і калючым дротам.

Сюжэт складаецца з таго, што борт №1 ЗША, у якім ляцяць прэзідэнт ЗША і прэм'ер Брытаніі, збіваюць недзе над «варожай тэрыторыяй».
Выглядае, што гэта «варожая тэрыторыя» — Беларусь. На кадрах (1:36 хвіліна) бачна, як героі хаваюцца ў грузавіку з авечкамі. На ГАЗ — беларускі нумар «8294 СД-3», а да машыны ідзе вайсковец з чырвона-зялёным сцягам на форме.
Вакол бачны калючы дрот і бетонныя блокі, бронетэхніка, вайсковец з сабакам — падобна да кантрольна-прапускнога пункта.
«Кіраўнікі дзяржаў» — гэта экшн-камедыйны фільм, зняты расійскім рэжысёрам Іллёй Найшулерам, вядомым па фільмах «Хардкор» і «Ніхто».
Выхад фільма запланаваны на 2 ліпеня 2025 года.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Адкуль гэта прозвішче памятаю а гэта яго папенька " банк балчуг" стварыл пасля ашукал..на шмааат $ а сынуля за гэтыя грошы кіна здымае " адмывае"))