Свет11

Памёр адзін з заснавальнікаў Beach Boys Браян Уілсан

Адзін з заснавальнікаў легендарнага гурта Beach Boys Браян Уілсан памёр ва ўзросце 82 гады, паведаміла ягоная сям’я. Прычына смерці не называецца, аднак вядома, што Уілсан хварэў на дэменцыю і не мог самастойна клапаціцца пра сябе пасля смерці жонкі ў пачатку 2024 года.

Браян Уілсан. Фота: Wikimedia Commons

Браян Уілсан нарадзіўся 20 чэрвеня 1942 года ў Каліфорніі. У 1961 годзе разам з братамі Дэнісам і Чарльзам, стрыечным братам Майкам Лавам і сябрам са школы Элам Джардынам яны стварылі гурт Beach Boys. У 1966 годзе яны выпусцілі альбом Pet Sounds, які лічыцца важным этапам у развіцці рок-музыкі 1960-х.

У 2000 годзе Браян Уілсан быў уключаны ў Залу славы санграйтараў. Пол Макартні, які ўручыў яму гэту ўзнагароду, адзначыў, што музыка Уілсана 60-х гадоў дагэтуль выклікае ў яго моцныя эмоцыі і з’яўляецца знакам сапраўднага генія.

У 2014 годзе выйшаў фільм «Каханне і міласэрнасць», які расказвае пра жыццё Уілсана і ягоную барацьбу з псіхічнымі праблемамі і залежнасцямі ў 1960—1980-я гады.

Каментары1

  • LOVE
    12.06.2025
    Вечная памяць, дзякуй за цудоўную музыку, Brian!

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць