Грамадства11

Памёр Андрэй Грынько

Памёр кліпмейкер, сцэнарыст і кінарэжысёр Андрэй Грынько, паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд». Яму было ўсяго 36 гадоў.

Андрэй Грынько скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «кінарэжысура» і паспеў зняць тры ігравыя стужкі: кароткаметражны фільм «У чоўне», а таксама хорар «Вупыры» (сумесна з Максам Сірым) і меладраму «Гэта я, Мінск» (сумесна з Дзмітрыем Дзядком). Апошні фільм быў зняты на «Беларусьфільме», але не быў паказаны і пакладзены на паліцу праз цэнзуру. 

Зарабляў Андрэй здымкамі відэарэкламы, кліпаў, ютуб-праектаў. Адна з апошніх яго работ — праект Blockchain Sports Drift, здымкі дрыфт-гонак па Беларусі, пад што ў Мінск ў мінулым годзе прыязджаў нямецкі актор Тыль Швайгер.

Прычыны смерці Андрэя не вядомыя. Мужчыну раптоўна стала блага, пасля чаго яго адвезлі ў бальніцу, дзе ён памёр учора, 11 чэрвеня.

Каментары1

  • Біл
    12.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць