У маі 2025 года ў Мінску правялі на 9,4% больш здзелак з кватэрамі, чым у красавіку — усяго 1210. Але калі параўноўваць з маем мінулага года, колькасць продажаў скарацілася на 11,5%, пішуць «Мінск-Навіны».

Сярэдняя цана квадратнага метра ў маі склала 1744 даляры, што на 2,5% больш, чым у красавіку. Паводле слоў сталічнай рыэлтаркі Кацярыны Благуш, рост цэнаў можа быць звязаны з памяншэннем колькасці прапанаваных кватэр.
У аднапакаёвых кватэрах цана квадрата вырасла на 2,8% — да 1893 долараў. У двухпакаёвых — рост склаў 1,1%, і цана дасягнула 1643 долараў. У трохпакаёвых кватэрах цана не змянілася — 1551 долар за метр ужо другі месяц запар. А вось у чатырохпакаёвых кватэрах зафіксавалі рост на 7,5 % — да 1589 долараў.
47% усіх здзелак прыпала на аднапакаёвыя кватэры — гэта застаецца тыповай сітуацыяй для Мінска.
Найбольш дарагая здзелка месяца адбылася ў ЖК D3 на праспекце Пераможцаў: кватэру плошчай 263,4 м² прадалі за 903 711 долараў (3426$ за м²). На другім месцы — ЖК «ДЭПО» на вул. Кісялёва: 248,4 м² за 490 000 долараў (6104$ за м²). Замыкае тройку зноў ЖК D3: 109,3 м² за 348 000 даляраў (3184$ за м²).
Каментары