Грамадства

Як ПВТ пачуваецца ў 2025 годзе: айцішнікаў і грошай больш, але да аднаўлення яшчэ далёка

Пасяджэнне Назіральнай рады ПВТ дапамагло зрабіць публічнымі асноўныя паказчыкі працы Парка за I квартал 2025 года, піша Devby.io.

Колькі рэзідэнтаў і хто яны

Так, паводле паведамлення БЕЛТА, у ПВТ зараз 1026 рэзідэнтаў, з іх 139 былі прынятыя ў 2024 годзе і I квартале 2025 года (вядома, што зімой набралі 48). Колькасць кампаній, якія выбылі за гэты час, не паведамляецца.

З агульнай колькасці рэзідэнтаў 30% — замежныя цэнтры распрацоўкі, 17 рэзідэнтаў створаны з дзяржаўным удзелам. Прадуктовых кампаній — 250.

Колькі супрацоўнікаў

Па выніках I квартала 2025 года, у кампаніях-рэзідэнтах ПВТ працавалі 59 тысяч чалавек, гэта +7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года. З гэтых дадзеных робім выснову, што ў I квартале 2024-га супрацоўнікаў было крыху больш за 55 тысяч чалавек.

Гэта не цалкам супадае, але карэлюе з апублікаванай мінулай зімой інфармацыяй пра тое, што ў кампаніях ПВТ працуе 56 тысяч чалавек. Вясной 2022 года, паводле дадзеных devby, іх было больш за 78 тысяч. Гэта значыць, нягледзячы на рост за апошні год, да аднаўлення яшчэ далёка.

Колькі яны зарабляюць

У I квартале 2025 года рэзідэнты вырабілі і рэалізавалі прадукцыі на 2 мільярды+ BYN (прыкладна 608 мільёнаў даляраў па курсе), гэта на 12% больш, чым у І квартале 2024-га.

Выручка рэзідэнтаў за 2024 год — 7,887 мільярда BYN (прыкладна 2,416 мільёна даляраў па курсе).

Экспарт

Абнавіліся дадзеныя і па экспарце. У 2024 годзе рэзідэнты ПВТ зарабілі за мяжой 1,8 мільярда даляраў. Гэта столькі ж, колькі і годам раней. У І квартале 2025 года экспарт склаў 459 мільёнаў даляраў. Гэта на 7% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

Як адзначае БЕЛТА (відавочна, транслюючы тэзісы ПВТ), рост экспарту адбыўся «дзякуючы актыўным дзеянням кампаній-рэзідэнтаў па пашырэнні геаграфіі знешнеэканамічнай дзейнасці», так, у агульным аб’ёме экспарту «істотна вырасла доля краін СНД (у першую чаргу Расійскай Федэрацыі)».

Унутраны рынак

Пры гэтым выручка кампаній ПВТ на ўнутраным рынку ў 2024 годзе склала каля 2 мільярдаў BYN (прыкладна 613 мільёнаў даляраў).

У I квартале 2025 года выручка на ўнутраным рынку вырасла на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і перавысіла 500 мільёнаў BYN (прыкладна 152 мільёна даляраў).

Гэтыя дадзеныя пацвярджаюць словы міністра сувязі і інфарматызацыі Кірыла Залескага аб тым, што «доля ўнутранага рынку ў Парку высокіх тэхналогій моцна павялічылася», склаўшы ў 2024 годзе прыкладна 25%.

Рост выручкі на ўнутраным рынку ў I квартале (+24%) апярэджвае рост агульнай выручкі (+12%), і гэта нібыта кажа пра тое, што доля ўнутраных продажаў у рэзідэнтаў Парка павялічваецца, а экспарту адпаведна скарачаецца.

Аднак жа абсалютныя паказчыкі выручкі (500 мільёнаў унутранай выручкі з 2 мільярдаў BYN агульнай) сведчаць аб тым, што доля ўнутранага рынку і ў гэтым годзе працягвае трымацца на ўзроўні 25%.

Магчыма, блытаніна ўзнікае з-за курсавых розніц.

Пра што кажа размеркаванне долей

У эпоху да ўзрушэнняў лічылася, што экспарт у выручцы ПВТ займае каля 90%. Апошні раз гэтую прапорцыю — 90% на 10% — строга выканалі ў 2020 годзе: 2,735 мільярда даляраў (6,651 млрд BYN па курсе) замежнай выручкі пры агульнай выручцы 7,4 мільярда BYN. З таго часу доля экспарту няўхільна падала.

У рэкордным на выручку 2021 годзе доля ўнутранага рынку, па падліках devby, склала крыху менш за 14% (мы лічылі з улікам сярэдніх курсаў даляра за год), у крызісным 2022-м — крыху больш за 14%. Адпаведна экспарту — у раёне 86%.

У 2023 годзе ў выніку падзення экспарту з 2,7 да 1,8 мільярда даляраў (4,85 мільярда BYN па курсе) і росту ўнутранай выручкі з 1,3 да 1,5 мільярда BYN долі размеркаваліся прыкладна 76% на 24%. А ў 2024-м пры нязменным экспарце ў абсалютных лічбах яго доля яшчэ крыху знізілася: да 75%.

Такая карціна ў агульным-та заканамерная: чым менш экспарт у грошах, тым менш яго доля і тым больш доля ўнутранага рынку. Анамальным здаецца толькі скарачэнне долі экспарту на фоне яго бурлівага росту ў грошах у 2021 годзе.

У той жа час такая дынаміка кажа аб тым, што ўнутраных замоваў у рэзідэнтаў ПВТ апошнія гады сапраўды станавілася больш.

Між тым апошнія два гады, у 2023 і 2024, як велічыня экспарту, так і размеркаванне долей застаюцца амаль нязменнымі. Аднак жа ў абсалютных лічбах (BYN) выручка на ўнутраным рынку ў мінулым годзе значна вырасла: 2 мільярды BYN супраць 1,5 мільярда BYN у 2023-м.

Ці азначае гэта, што ва ўмовах дэфіцыту замежных заказаў у Беларусі адкрылася багатая крыніца ўнутранага попыту? Ажыўленне (рост на 33% у грошах) як быццам бы відавочны. Аднак жа варта памятаць, што і сярэдні курс даляра за 2024 год падняўся на 21%.

Рост выручкі на ўнутраным рынку ў пачатку 2025 года ў гэтым сэнсе больш паказальны, так як курсавыя розніцы ў параўнанні з 2024-м нязначныя. Цікава, як будзе паводзіць сябе ўнутраны рынак далей, на фоне ўмацавання нацвалюты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА25

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі11

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг2

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА25

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць