Іран ужо больш за паўсутак практычна поўнасцю адключаны ад інтэрнэту — пра гэта абвясціла арганізацыя NetBlocks, якая адсочвае інтэрнэт-злучэнні і сітуацыю з кібербяспекай ва ўсёй сусветнай сетцы.

«Даныя цяпер паказваюць, што Іран знаходзіцца ў стане афлайн ужо больш за 12 гадзін: улады адключылі інтэрнэт па ўсёй краіне, спасылаючыся на тое, што Ізраіль, паводле іх слоў, карыстаецца сеткай у ваенных мэтах», — гаворыцца ў паведамленні NetBlocks, апублікаваным дзве гадзіны таму.
Больш свежых звестак у стужцы NetBlocks пакуль няма.
Каментары