Вайна22

Колькасць загінулых у выніку ўдару па Дняпры ўзрасла да 18

У выніку атакі на ўкраінскі горад Дняпро, здзейсненай расійскімі вайскоўцамі напярэдадні, 24 чэрвеня, загінулі 18 чалавек, яшчэ двое — у горадзе Самар, вынікае з заявы кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Лысака.

«У выніку атакі ў рэгіёне ў агульнай складанасці пацярпелі амаль 300 чалавек», — напісаў Лысак у тэлеграме.

У Дняпры ў выніку ўдару зафіксаваныя шматлікія разбурэнні, пад удар таксама трапіў пасажырскі цягнік, што ішоў з Адэсы ў Запарожжа.

«Інфраструктура, навучальныя і медыцынскія ўстановы, адміністрацыйныя будынкі і будынкі Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях, пасажырскі цягнік. Пашкоджаныя 46 шматпавярховак, 41 прыватны дом, некалькі інтэрнатаў, больш за сотню аўтамабіляў. А яшчэ — запраўка, СТА, гаспадарчыя пабудовы, гандлёвыя павільёны, крамы», — пісаў напярэдадні Лысак.

Расійскія вайскоўцы афіцыйна не каментавалі ўдар па Дняпры.

Каментары2

  • Anatol Starkou
    25.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    25.06.2025
    Так, шкада, але ж каля чыгункі было шмат розных будынкаў.

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць