Здарэнні11

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі

Маленькая закладчыца атрымала 8 гадоў зняволення. 

Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Сергіенка расказала «Мінск-Навінам» пра адну з крымінальных спраў за распаўсюд наркотыкаў, прысуд па якой быў вынесены ў 2025 годзе.

«16-гадовая школьніца вырашыла прадэманстраваць сваю фінансавую незалежнасць і стала закладчыцай па прапанове адміністратара наркамаркета, які паабяцаў ёй заробак каля 50 даляраў на дзень. Дзяўчына выслала незнаёмцу свае асабістыя дадзеныя і фота. Далей па ўказанні куратара 1 верасня 2024 года яна забрала буйную партыю псіхатропу, расфасавала яго на не менш як 38 доз і расклала па тайніках. Частку забароненага рэчыва, якую не паспела расфасаваць, захоўвала па месцы жыхарства. На наступны дзень яго выявілі і канфіскавалі супрацоўнікі наркакантролю».

Папрацаваць закладчыцай школьніца паспела ўсяго два дні. У выніку яна была прызнана вінаватай у незаконных набыцці, перавозцы і захоўванні наркотыкаў у буйным памеры ў складзе арганізаванай групы. На падставе ч. 4 арт. 328 КК ёй прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі.

Хутчэй за ўсё, тэрмін дзяўчыны скараціўся на год пасля сёлетняй амністыі.

Каментары1

  • Вопрос судье
    05.07.2025
    Судья Центрального района Минска Татьяна Сергиенко не хочет пояснить, почему никто никогда не задерживает и не судит администраторов наркомаркетов?

Цяпер чытаюць

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова12

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна7

Партугальскі футбаліст, які загінуў у аўтакатастрофе, паехаў машынай, бо ляцець самалётам забаранілі дактары3

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

«F1»: ці ўдаўся гоначны блакбастар з Брэдам Пітам?

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША26

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова12

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць