Пад Бераставіцай «Фальксваген» перакуліўся ў меліярацыйны канал. Загінулі двое
Кіроўцу было 38 гадоў, пасажыру — 35 гадоў.

Позна ўвечары 4 ліпеня каля аграгарадка Масаляны Бераставіцкага раёна 38-гадовы кіроўца «Фальксвагена» не даў рады кіраванню. Аўтамабіль з'ехаў у левы кювет, пасля чаго перакуліўся ў меліярацыйны канал.
Як паведамляе МУС, кіроўца і 35-гадовы пасажыр загінулі.
Каментары