На трасе пад Мазыром нанеслі эксперыментальную разметку, якая свеціцца па начах ФОТАФАКТ
Уначы відаць мяккае зеленаватае свячэнне за кошт святла, назапашанага днём.

У Гомельскай вобласці на 162 км аўтадарогі Р-31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны пачаўся эксперымент: дарожную разметку пакрылі фарбай, якая свеціцца ў цемры, паведамляе гомельскае ДАІ.
Днём спецыяльныя люмінафоры ў фарбе зараджаюцца ад сонца або фар, а ўначы выпраменьваюць мяккае зеленаватае свячэнне, робячы дарогу бачнай без дадатковага асвятлення.
Свячэнне працягваецца да 10 гадзін.

Каментары