Ежа22

Падборка дэсертаў з ляснымі ягадамі

Лёгкія, простыя ў гатаванні і смачныя. Прыгатаваныя з сезонных ягад, без цукру, гэтыя дэсерты могуць стаць важнай часткай рацыёну і падыдуць у тым ліку для самых маленькіх.

Dessert with berries
Фота: dziecisawazne.pl

Пясочныя тарталеткі з ягадным жэле

Спатрэбіцца:

  • 150 г пшанічнай мукі
  • 50 г молатага міндалю
  • 300 мл халоднай вады
  • 100 мл алею
  • па жаданні — шчопаць солі
  • 6 сталовых лыжак сіропу агавы
  • 2 шклянкі малінаў і чарніц
  • 2 чайныя лыжкі агар-агару

Як гатаваць:

З мукі, міндалю, 100 мл вады, алею, солі і дзве сталовыя лыжкі сіропу агавы замешваем цеста. Раскачваем яго ўтоўшчкі 2—3 мм, выразаем кружкі і выкладаем імі змазаныя алеем формы для тарталетак. Прыціскаем цеста да дна і бакоў формы, наколваем відэльцам і выпякаем у духоўцы, разагрэтай да 180°C, каля 15 хвілін. Астуджваем.

У каструлю ўліваем 200 мл вады, дадаём ягады, варым некалькі хвілін, пакуль яны не пачнуць развальвацца.

Дадаём агар і сіроп з агавы, які застаўся, варым яшчэ прыкладна 5 хвілін, зрэдку памешваючы. Трохі астуджаем, пакуль жэле крыху не загусне. Уліваем ягадную масу ў пясочныя кошыкі, ставім у халадзільнік на гадзіну.

Запечаныя ягады пад крошкай

Спатрэбіцца:

  • 100 г чарніц
  • 100 г суніц
  • 3 яблыкі
  • 2 сталовыя лыжкі аўсяных шматкоў
  • 2 сталовыя лыжкі грэцкіх арэхаў
  • 2 сталовыя лыжкі аблупленага сланечніка
  • 2 сталовыя лыжкі мёду
  • 2 сталовыя лыжкі масла
  • лісцікі мелісы
  • молатыя карыца і кардамон

Як гатаваць:

Чарніцы і суніцы мыем. Яблыкі таксама мыем, выразаем у іх сярэдзіну і наразаем паўкольцамі. У маленькія формачкі для запякання спачатку выкладваем чарніцы і суніцы. Зверху — яблыкі.

Аўсяныя шматкі, арэхі і сланечнік здрабняем у блендары. Дадаём у крошку мёд, масла і спецыі, змешваем. Пасыпаем гэтай крошкай ягады з яблыкамі.

Запякаем у духоўцы, разагрэтай да 180°C, каля 15 хвілін. Мелісу прамываем і ўпрыгожваем ёй гатовы дэсерт.

Салата з грыляваных абрыкосаў і ажын

Інгрэдыенты:

  • 5 абрыкосаў
  • 100 г ажын
  • 1 чырвоная цыкорыя
  • 1 зялёная цыкорыя
  • жменька арэхаў кэш’ю
  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • 1 чайная лыжка бальзамічнага воцату
  • 1 чайная лыжка мёду
  • соль, перац

Як гатаваць:

Садавіну, ягады і цыкорыю прамываем. Абрыкосы разразаем напалам і выдаляем костачкі. Паліваем іх сталовай лыжкай алею і абсмажваем на патэльні-грылі з абодвух бакоў.

Цыкорыю разрываем на лісты і выкладваем на талеркі. Зверху кладзём абрыкосы і ажыны.

Арэхі падсмажваем на сухой патэльні да залацістага колеру, пасыпаем імі салату. З другой лыжкі алею, воцату, мёду, солі і перцу робім запраўку і паліваем ёй салату.

З-за наяўнасці кэш’ю гэтая страва пасуе толькі для дзяцей старэйшых за 1 год.

Каментары2

  • Жвір
    05.07.2025
    Сырымі з'еў узяў ды й усё.
  • 1
    05.07.2025
    Варэнікі з трускаўкамі! Потым падзякуеце.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць