Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца
На інтэрнэт-пляцоўцы ay.by з'явілася аб’ява аб продажы ўнікальнай манеты наміналам 10 польскіх грошай, адбітай у 1840 годзе. Уладальнік ацаніў рэдкі лот на 15 999 беларускіх рублёў, піша Onliner.by.

Манета была выпушчана Варшаўскім манетным дваром. Асаблівасць экзэмпляра заключаецца ў матэрыяле — медзь. Прадавец мяркуе, што гэта магла быць пробная чаканка, што робіць манету асабліва каштоўнай. Медныя 10 грошай 1840 года адносяцца да катэгорыі R4, што азначае, што існуе менш за дзесяць такіх экзэмпляраў. Пры гэтым аналагічныя манеты з срэбра каштуюць значна танней.

Прадавец адзначыў, што манета знаходзіцца ў добрым стане (VF — Very Fine), хаця і мае невялікія сляды зносу. Для пацверджання матэрыялу манету акуратна ачысцілі ад цёмнай паціны.
Пачатковая цана лота складала 15 999 рублёў, зараз яна павялічана да 17 999 рублёў. Таргі завяршаюцца 8 ліпеня.
Каментары
[Зрэдагавана]