ДАІ папярэдзіла беларускіх кіроўцаў пра штрафы за няправільнае выкарыстанне святла фараў. Паводле правіл дарожнага руху, уключаць бліжняе святло абавязкова ў цёмны час сутак або пры дрэннай бачнасці. Аднак з дальнім святлом трэба быць асцярожным — яго дазваляецца выкарыстоўваць толькі па-за населенымі пунктамі.

Калі ўключыць дальняе святло на асветленай дарозе ў горадзе і не пераключыць яго на бліжняе, можна атрымаць штраф. У 2025 годзе за першае парушэнне памер штрафу складае ад 1 да 3 базавых велічынь (ад 42 да 126 рублёў). Пры паўторным парушэнні сума павялічваецца — ад 2 да 5 базавых (ад 84 да 210 рублёў).
Таксама кіроўца павінен пераключаць дальняе святло на бліжняе не менш як за 300 метраў да сустрэчнай машыны або калі іншы кіроўца сігналізуе пра неабходнасць гэтага (пераключэннем фараў або «аварыйкай»). Гэта робіцца для таго, каб не асляпляць іншых удзельнікаў руху.
Каментары
У населеннвх пунктах з шыльдаю на белым фоне мусіш ехать з бліжнім на асветленых вуліцах. Так і раней было.
Я ўжо чытаў спадзяваўся, што ўзяліся за супрацьтуманныя, калі туману няма.
Супрацьтуманныя не скіраваныя ўніз як бліжняе святло, рэальна слепяць сустрэчных.
А так нічога новага.