Свет33

Трамп зрабіў апошняе папярэджанне ХАМАС

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю зрабіў апошняе папярэджанне ХАМАС, заклікаўшы палесцінскую групоўку прыняць амерыканскія ўмовы па мірным пагадненні ў Газе, піша Бі-бі-сі.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Усе хочуць, каб закладнікі вярнуліся дадому. Усе хочуць, каб гэтая вайна скончылася! Ізраільцяне прынялі мае ўмовы. Пара і ХАМАС іх прыняць. Я папярэджваў ХАМАС пра наступствы адмовы. Гэта маё апошняе папярэджанне, іншага не будзе!», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Гэта ўжо не першае апошняе папярэджанне Трампа, з якім ён звяртаецца да ХАМАС. У сакавіку прэзідэнт ЗША патрабаваў ад групоўкі неадкладна вызваліць усіх закладнікаў, якіх утрымліваюць у сектары Газа, а таксама пакінуць тэрыторыю анклава.

«Гэта ваша апошняе папярэджанне! Што датычыцца кіраўніцтва [ХАМАС], цяпер самы час пакінуць Газу, пакуль у вас яшчэ ёсць шанец. Таксама звяртаюся да жыхароў Газы: вас чакае цудоўная будучыня, але не ў тым выпадку, калі вы будзеце ўтрымліваць закладнікаў. Калі вы гэта зробіце — вы памрэце», — папярэджваў Трамп паўгода таму.

Каментары3

  • І?
    08.09.2025
    А то што? Будуць бамбіць 2-мільённую агламерацыю з цывільным насельніцтвам? Пра Нобеля тады можна забыць.
  • Чаму забыць?
    08.09.2025
    І?,
    Гэта ж будуць міратворчыя гуманітарныя бамбёжкі.
    Ды й бамбіць будзе ізраіль, а трамп толькі бомбы падаваць.
  • Проста жыхар
    08.09.2025
    Ну значыць хамас можа быць спакойны, вунь, прыклад пітуна паказвае, што пасля апошняга папярэджання будзе толькі наступнае апошняе папярэджанне.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць