Выпадак здарыўся ў Брэсцкай вобласці.

Падчас дзяжурства на аўтамабільным фестывалі ў раёне пасёлка Мухавец старшы ўчастковы інспектар Брэстскага РАУС Сяргей Ігнацюк заўважыў пару, якой тэрмінова патрабавалася дапамога, распавядае брэсцкая міліцыя.
Аказалася, што жанчына з Брэста, зрабіўшы глыток газіроўкі, выпадкова праглынула асу. У яе імгненна пачалася цяжкая алергічная рэакцыя — дыханне стала цяжкім, стан рэзка пагоршыўся.
Інспектар на службовай машыне тэрмінова даставіў пацярпелую ў бальніцу. Дактары дыягнаставалі ў яе ацёк Квінке — жыццёва небяспечны стан, пры якім лік ідзе на хвіліны.
Жанчыне ўдалося своечасова аказаць неабходную дапамогу, цяпер яна праходзіць лячэнне ў рэанімацыі.
Каментары