Расіяне з вялікімі стратамі адступілі з Кандратаўкі Сумскай вобласці. Z-каналы ў шаленстве
Тыдзень таму дзяржаўнае расійскае агенцтва ТАСС назвала заявы пра адступленне «ўкраінскім фэйкам». Аднак цяпер інфармацыя пацвердзілася.

Напрыклад, канал «Беларускі сілавік» паведаміў пра страту амаль усяго асабовага складу 30-га мотастралковага палка ВС РФ:
«Сёння мае сябры пацвердзілі, што ў Кандратаўцы на Сумскім кірунку назаўжды засталіся байцы 30 мсп, якія да апошняга ўтрымлівалі свае пазіцыі. На жаль, прарвацца да іх не ўдалося. Супернік проста нон-стоп паліваў Хімарамі, выбіваючы нашу арту. Усё гэта суправаджаецца бесперапыннымі каруселямі з FPV».

Пра адыход з Кандратаўкі напісаў і Z-блогер Alex Parker Returns. Ён абвінаваціў у гэтым у тым ліку кіраўніка Генштаба ВС РФ Валерыя Герасімава. І дадаў, што «хахлы ўжо штурмуюць Аляксееўку».
Яшчэ адзін канал, «Два маёры», выказаў сумневы ў тым, што расійскае войска калі-небудзь цалкам кантралявала Кандратаўку.
«Паўночны канал» піша, што папярэджваў пра пагрозу акружэння ў Кандратаўцы.

Вызваленне Кандратаўкі ўзброенымі сіламі Украіны пацвярджае праект DeepState.
4 чэрвеня Мінабароны Расіі паведаміла пра акупацыю гэтага населенага пункта. 21 ліпеня ТАСС інфармацыю пра страты расійскай арміі пры штурме Кандратаўкі назваў «украінскім фэйкам».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары