Грамадства11

Самы высокі конкурс у БДУ склаў 15 чалавек на месца

У БДУ 26 ліпеня адбылося залічэнне на дзённую і завочную формы шэрагу спецыяльнасцяў некаторых факультэтаў: гістарычнага, журналістыкі, філалагічнага, сацыякультурных камунікацый, юрыдычнага, паведамляе прэс-служба БДУ.

На спецыяльнасць «графічны дызайн і мультымедыйны дызайн» факультэта сацыякультурных камунікацый пры конкурсе 14,9 чалавека на месца залічана 10 абітурыентаў, сярод іх 2 — без экзаменаў, 1 — па-за конкурсам і 1 — па мэтавым прыёме. Прахадны бал склаў 254.

Таксама на дадзеную спецыяльнасць на скарочаны тэрмін навучання залічана 6 абітурыентаў, сярод іх 1 — без экзаменаў і 1 — па-за конкурсам. Прахадны бал склаў 251.

На спецыяльнасць «дызайн строю і тэкстылю» залічана 6 абітурыентаў, сярод іх 1 — па мэтавым прыёме. Прахадны бал склаў 234.

На спецыяльнасць «дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя» залічана 10 абітурыентаў. Прахадны бал — 229.

На групу спецыяльнасцей гістарычнага факультэта па аб’яднаным конкурсе залічана 118 чалавек, сярод іх 24 — без экзаменаў, 12 — па мэтавым прыёме, 1 — па-за конкурсам. На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:

  • — «рэгіёназнаўства» — 374;
  • — «гісторыя» — 347;
  • — «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» — 324;
  • — «архіўная справа» — 322;
  • — «кіраванне дакументамі» — 315.

На спецыяльнасць «журналістыка» факультэта журналістыкі залічана 80 абітурыентаў, сярод іх 10 чалавек прыняты па мэтавым прыёме і 1 — па-за конкурсам. Прахадны бал склаў 341.

На групу спецыяльнасцей «руская філалогія» і «славянская (славянская і руская) філалогія» філалагічнага факультэта залічана 45 абітурыентаў. Сярод іх 18 прыняты без экзаменаў, 9 — па мэтавым прыёме. На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:

  • — «руская філалогія» — 337;
  • — «славянская (славянская і руская) філалогія» — 328.

На групу спецыяльнасцей «беларуская філалогія» і «славянская (славянская і беларуская) філалогія» па агульным конкурсе залічана 24 абітурыенты, сярод іх 9 прыняты без экзаменаў і 1 — па мэтавым прыёме.

На спецыяльнасцях прахадны бал склаў:

  1. — «славянская (славянская і беларуская) філалогія» — 338;
  2. — «беларуская філалогія» — 322.

Каментары1

  • Ёсік
    30.07.2025
    Няма журналістыкі ў Беларусі, зьнішчана. Прапагандысты, якія павінны нахвальваць псіхічна хворага вусатага мужыка, апраўдваць усе яго словы і ўчынкі, абражаць беларусаў, і самае галоўнае - толькі на расейскай мове.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ7

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць