Свет2323

Неўзабаве маюць з'явіцца новыя банкноты еўра. Яны ўжо выклікалі польска-французскія спрэчкі

Работы над новым дызайнам банкнот еўра ўступаюць у вырашальную фазу. Хоць Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) плануе ўвесці іх толькі праз некалькі гадоў, адна з прапаноў ужо выклікала спрэчку паміж Варшавай і Парыжам. Пытанне: як павінна быць напісана імя і прозвішча польскай нобелеўскай лаўрэаткі Марыі Складоўскай-Кюры, піша Euronews.

Фота: Paweł Głogowski

Новы дызайн еўра — паміж культурай і прыродай

У студзені гэтага года Рада кіраўнікоў ЕЦБ абвясціла два фінальныя матывы для новых банкнот: «Еўрапейская культура» і «Рэкі і птушкі». Праект, які атрымае найбольшую падтрымку грамадскасці і журы, будзе рэалізаваны.

Матыў «Еўрапейская культура» мае на мэце прадставіць асоб, якія адыгралі важную ролю ў фарміраванні еўрапейскай ідэнтычнасці. Сярод іх — двойчы нобелеўская лаўрэатка, першаадкрывальніца ў фізіцы і хіміі Марыя Складоўска-Кюры.

Яе выяву плануюць змясціць на банкноце наміналам 20 еўра. Ілюстрацыя будзе паказваць сцэну з адукацыйнага працэсу — жанчыну, якая чытае лекцыю ў зале, поўнай сшыткаў і кніг.

Марыя, а не Мары

Праблема ўзнікла, калі ЕЦБ прадставіў чарнавы варыянт надпісу: Marie Curie (Skłodowska). Хоць гэта прадугледжвалася як кампраміс, у Польшчы такая форма выклікала хвалю абурэння.

Для многіх палякаў замена польскага імя на французскі варыянт або ігнараванне дзявочага прозвішча — гэта не проста фармальнасць, а пытанне гонару. Гэта ўспрымаецца як недаацэнка польскага ўнёску ў гісторыю Еўропы.

Палітычнае вымярэнне спрэчкі стала відавочным, калі польскія СМІ і каментатары адзначылі, што іншыя гістарычныя асобы — як Мігель дэ Сервантэс або Людвіг ван Бетховен — захавалі свае арыгінальныя імёны ва ўсіх моўных версіях.

«Чаму Марыя павінна быць Мары, калі Майкл не замяніў Мігеля?» — задаецца пытаннем Gazeta Wyborcza.

Марыя Складоўска: польска-французская біяграфія

Марыя Складоўска нарадзілася ў Варшаве ў 1867 годзе, калі горад знаходзіўся пад расійскай уладай. Толькі пасля пераезду ў Парыж яна пачала сваю міжнародную навуковую кар’еру. На працягу жыцця жанчына выкарыстоўвала розныя варыянты прозвішча — у час шлюбу падпісвалася як Складоўска-Кюры, але з часам усё часцей — як М. Кюры.

Новыя банкноты — праз некалькі гадоў

Працэс замены старых банкнотаў на новыя расцягнецца на некалькі гадоў. Рада кіраўнікоў ЕЦБ выбярэ найлепшыя праекты ў 2026 годзе. Пасля гэтага пройдзе яшчэ некалькі гадоў да з'яўлення банкнотаў у абароце. Сучасныя банкноты еўра страцяць сілу не адразу, а пэўны час будуць хадзіць паралельна.

ЕЦБ падкрэслівае, што ўлічвае складанасць сітуацыі.

«Мы кансультуемся з рознымі гістарычнымі і моўнымі крыніцамі, каб вызначыць найбольш правільны запіс», — запэўнівае прадстаўнік банка.

Паводле яго, чарнавы варыянт Marie Curie (Skłodowska) павінен адлюстроўваць падвоеную ідэнтычнасць нобелеўскай лаўрэаткі.

Палякі ўжо прызвычаіліся да выявы Марыі Складоўскай-Кюры на банкнотах — раней яна ўпрыгожвала купюру наміналам 20 000 злотых.

Больш, чым проста банкнота

Для многіх еўрапейцаў новая банкнота з выявай Марыі Складоўскай-Кюры будзе не толькі сродкам аплаты. Гэта будзе сімвалічны жэст — прызнанне дасягненняў навукоўкі і напамін пра агульную культурную спадчыну Еўропы, у якой не павінна быць месца для спрашчэнняў і скарачэнняў.

Ці знойдзе Еўрапейскі цэнтральны банк рашэнне, якое задаволіць і польскі, і французскі бок? Час пакажа. Да ўвядзення банкнотаў у абарот яшчэ застаецца час — але для многіх грамадзян Старога кантыненту гэта ўжо сёння пытанне нацыянальнай і еўрапейскай ідэнтычнасці.

Каментары23

  • DN
    28.07.2025
    Так она имя меняла и в университете училась в Париже, наукой занималась во Франции. В чем вклад Польши?
  • Казік Гудзонскі
    28.07.2025
    Прысвячаецца ўсім Olga'м ды Vladimir'ам
  • Як Польшча датычыцца да еўра?
    28.07.2025
    Ну неяк дзіўна раіць іншым краінам, што ім пісаць на іх грошах. На злотых напішуць, як палякам да спадобы. А на еўра напішуць, як мадам Кюры клікалі, калі яна атрымлівала Нобелеўку.

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні4

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»25

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША91

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала8

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні4

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць