Свет77

У заапарку Нюрнберга застрэлілі 12 бабуінаў. Для іх не хапала месца

У заапарку нямецкага горада Нюрнберг адстрэлілі 12 здаровых бабуінаў з-за таго, што для іх не хапала месца, паведамляе Euronews. Па словах прадстаўнікоў заапарка, колькасць бабуінаў вырасла да 43 асобін, хоць першапачаткова ў вальеры, адкрытым у 2009 годзе, меркавалася трымаць толькі 25. З-за перанаселенасці паміж жывёламі пачалі ўзнікаць канфлікты.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Адміністрацыя заапарка пацвердзіла, што прыняла рашэнне пра адстрэл яшчэ ў 2024 годзе і спрабавала знайсці новыя месцы для часткі бабуінаў, але ўсе спробы не далі вынікаў. Абаронцы жывёл актыўна пратэставалі, але не змаглі перашкодзіць выкананню рашэння.

У дзень адстрэлу заапарк быў закрыты, а некалькі актывістаў праніклі на тэрыторыю і былі затрыманыя паліцыяй. Прадстаўнік заапарка паведаміў, што ніводная з застрэленых жывёл не была цяжарнай або ўдзельнічала ў даследаваннях. Іх целы будуць выкарыстаныя як корм для драпежнікаў.

Дырэктар заапарка адзначыў, што рашэнне прымалася доўгі час і было неабходным для падтрымання здаровай папуляцыі. Раней частку бабуінаў перадавалі ў іншыя заапаркі, але цяпер варыянтаў больш не засталося. Кантрацэпцыю таксама спрабавалі, але яна не спрацавала.

Абаронцы жывёл падалі скаргу, сцвярджаючы, што гэтае рашэнне парушае законы аб ахове жывёл. На іх думку, смерці можна было пазбегнуць. Гэты выпадак выклікаў шырокі розгалас, як і падобныя сітуацыі ў іншых еўрапейскіх заапарках.

Каментары7

  • Ненавижу обезьян
    30.07.2025
    Правильно сделали. Эти мартышки и обезьяны очень поливные и наглые
  • Бабуін
    30.07.2025
    Немцы свае старыя звычкі не забываюць. Не хапае месца ў канцлагеры – расстраляць лішніх 😁
  • Dre
    30.07.2025
    Закралась ошибка в тексте.
    12 бабуинов.???.
    Там в Германии их как минимум сотни тысяч .

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» вылецела з еўракубкаў3

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў1

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ46

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць