На досвітку 10 жніўня можна будзе назіраць рэдкую астранамічную з'яву — парад шасці планет, што выстраіліся ў адну лінію на небе

Найлепшы час — за гадзіну да ўсходу Сонца, прыкладна з 4:00 раніцы.
Важна выбраць месца з адкрытым відам на усходні гарызонт і з мінімальнай засветкай — лепш за ўсё выбрацца за горад.
На небе выстраяцца Меркурый, Венера, Юпітэр, Сатурн, Уран і Няптун.
Без тэлескопа можна разгледзець чатыры планеты — Венеру, Юпітэр, Сатурн і Меркурый.
Каб убачыць Уран і Няптун, спатрэбіцца бінокль або тэлескоп.
Венера — самая яркая. Юпітэр — побач з Венерай. Сатурн — вышэй за ўсіх, жоўтага колеру. Меркурый — бліжэй да гарызонту, з'явіцца бліжэй да світанку.
Каментары