Грамадства1111

Мядзведзеў прыкусіў язык пасля рашэння Трампа адправіць да Расіі ядзерныя падлодкі

Былы прэзідэнт Расіі нечакана замаўчаў у сацыяльных сетках пасля таго, як прэзідэнт ЗША абвясціў пра перакіданне да Расіі ядзерных падлодак у адказ на пагрозы Мядзведзева задзейнічаць «Мёртвую руку» — сістэму ядзернага ўдару ў адказ, створаную ў часы СССР, піша The Moscow Times.

Фота: AP

Раней не саромеючыся ў выказваннях і стаўшы галоўным агучвальнікам агрэсіўнай рыторыкі Крамля, Мядзведзеў не апублікаваў ніводнага паста ў сваім Telegram‑канале з 31 ліпеня.

Тады ён пагразіў Трампу ядзернай вайной і «хадзячымі мерцвякамі» ў адказ на заявы пра «мёртвую эканоміку» Індыі і Расіі. Замаўчалі таксама акаўнты Мядзведзева ў X як на расійскай, так і на англійскай мовах.

У адказ на пасты Мядзведзева Трамп спачатку прапанаваў яму «сачыць за словамі», а потым абвясціў пра размяшчэнне дзвюх падлодак флота ЗША ў «адпаведных раёнах», каб «абараніць» амерыканскі народ.

Пазней Трамп удакладніў, што адправіў субмарыны бліжэй да Расіі, і заявіў, што ЗША «цалкам гатовыя» да ядзернай вайны. «Пагроза прагучала, і мы палічылі яе недарэчнай», — сказаў Трамп.

Магчыма, Мядзведзеў зараз у «шоку», лічыць палітолаг Абас Галямаў: «Ён ужо даўно адвучыўся ад таго, што словы могуць мець наступствы. Жыццё ў такім рэжыме адвучыла яго ад гэтага».

Хоць Трамп не ўдакладніў, пра якія падлодкі ідзе гаворка, хутчэй за ўсё гаворка пра стратэгічныя субмарыны класа Ohio, мяркуе вайсковы эксперт Юрый Фёдараў.

«На кожным (такім) ракетаносцы ёсць 24 пускавыя ўстаноўкі ракет Trident. А на кожнай ракеце Trident ёсць 8 баявых галовак. Прыблізна 100‑кілатоннай магутнасці», — распавядае Фёдараў. Такім чынам, дзве названыя Трампам падлодкі нясуць больш за 350 баявых галоў. Яны здольныя цалкам знішчыць еўрапейскую тэрыторыю Расіі, а таксама гару Ямантаў, дзе знаходзіцца штаб «Мёртвай рукі», якой пагражаў Мядзведзеў Трампу, адзначае Фёдараў.

Каментары11

  • Васіль
    04.08.2025
    Медвядзёў выдаліў той свой пост, пра які вы пішаце.
  • Мiсцер Тамагаўк
    04.08.2025
    Дарэчы калi шклоўскi залупок палезе кудысцi то знiшчаць i калгаснае царства гэтымi трайдэнтамi.
  • глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах
    04.08.2025
    Мiсцер Тамагаўк, васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы эліты спяваюць спевы Маскоўскаму хану як Кадыраў , няхай ў нашых дзяцей Будзе шанс .

Цяпер чытаюць

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»67

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як выглядае Махамед Альдасары — загадкавы новы кіраўнік Прыёрбанка16

Польская пракуратура: Прыкладаем усе намаганні па высвятленні месцазнаходжання Мельнікавай1

«Прыгадала татавы словы: трэба пальцамі калоць у вочы». Жанчына расказала, як выжыла падчас нападу маньяка-ліфцёра7

У мінскім метро дзіця заглядзелася ў тэлефон і ўпала на рэйкі3

Лявончык пра знікненне Мельнікавай: Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца5

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі12

Валету прызналі самай прыгожай сталіцай свету4

Вялікі затор утварыўся ў Ждановічах

На фоне абвалу крыптавалют у Кіеве застрэліўся 32‑гадовы крыптабізнэсмен, уладальнік адзінай ва Украіне Ferrari 296 GTB21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»67

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць