Грамадства2222

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

У распараджэнне «Белпола» трапіў дакумент, які сведчыць пра новы, нечаканы кірунак у дзейнасці Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якім кіруе сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый.

Дзмітрый Лукашэнка

Нягледзячы на тое, што Прэзідэнцкі спартыўны клуб афіцыйна створаны для развіцця спорту і прапаганды здаровага ладу жыцця, насамрэч сфера ягоных інтарэсаў значна большая. Гэта фактычна эканамічны інструмент сям’і Лукашэнкі і канал яе ўзбагачэння.

Нядаўна дэлегацыя клуба наведала Таджыкістан і правяла перамовы з адной з найбуйнейшых кампаній краіны — «Авеста Груп». У выніку з'явіўся шэраг амбіцыйных планаў для супрацоўніцтва.

Асобную ўвагу прыцягвае праект увядзення ў Беларусі сістэмы абавязковай рэгістрацыі IMEI (унікальнага нумара кожнага тэлефона). Усе мабільныя прылады, што ўвозяцца ў краіну, павінны будуць праходзіць платную рэгістрацыю праз структуру, падкантрольную ПСК.

Цяпер у Беларусі такой сістэмы няма: аператары могуць бачыць IMEI, але яны не блакуюць «шэрыя» прылады. Аднак у шэрагу іншых краін (напрыклад, у тым жа Таджыкістане ці Турцыі) такая сістэма ўжо працуе.

У Таджыкістане дзейнічае сістэма DIRBS, распрацаваная з дапамогай кампаніі з Пакістана, і ПСК, магчыма, плануе пераняць гэтую мадэль з удзелам таго ж партнёра — «Авеста Груп».

Калі праект будзе рэалізаваны, ПСК атрымае:

  • манаполію і кантроль над мабільным рынкам;
  • мільённыя даходы ад рэгістрацыі прылад;
  • магчымасць уплываць на рынак тэхнікі, абмяжоўваючы шэры імпарт;
  • доступ да вялікіх аб'ёмаў асабістых даных карыстальнікаў — што дае і палітычную, і эканамічную ўладу.

Таму фактычна гаворка ідзе не проста пра новы бізнэс. Гэта стварэнне механізму поўнага лічбавага кантролю, які можа апынуцца ў руках сям’і Лукашэнкі.

А ў дадатак ПСК ад супрацоўніцтва з Таджыкістанам хоча мець даходы з наступных кірункаў дзейнасці:

  • стварэнне агульнага прадпрыемства па развядзенні буйной рагатай жывёлы для экспарту ў Таджыкістан;
  • будаўніцтва энергетычных аб’ектаў, у тым ліку з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц;
  • арганізацыя ўзаемнага тавараабароту паміж краінамі;
  • забеспячэнне беларускіх прадпрыемстваў таджыкскімі рабочымі, што дае магчымасць манетызаваць працоўную сілу.

Каментары22

  • вававаг
    04.08.2025
    ой, как бы сынок по голове не получил. Дело то он правильное делает, но у папки паранойя насчет контроля и власти....
  • Францішак
    04.08.2025
    Яблыка ад яблыні недалёка падае. Што тата яго, што ён сам - дзьва вылюдка.
  • Ślikahiel
    04.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць