Грамадства3030

Кавалеўскі раскрытыкаваў ініцыятыву Офіса Ціханоўскай пра круглы стол з Лукашэнкам

На думку Кавалеўскага, Офіс ставіць абсалютна невыканальныя на сёння ўмовы. Саму ініцыятыву ён лічыць правакацыйнай.

Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША ідэю круглага стала з рэжымам Лукашэнкі. Як расказваў «Люстэрку» дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, перамовы могуць быць пачатыя толькі пасля спынення рэпрэсій. Гэтую прапанову ён перадаў і лукашэнкаўскім дыпламатам.

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і былы чалец Кабінету Валер Кавалеўскі ў каментары «Белсату» крытыкуе заяву пра круглы стол. Ініцыятыву ён лічыць правакацыйнай.

Гэта, сказаў Кавалеўскі, можа быць спробай убудавацца ў працэс, які іншыя людзі пабудавалі дзеля іншых мэтаў — не дзеля залагоджвання беларускага ўнутрыпалітычнага крызісу. Офіс Ціханоўскай фармулюе, на думку Кавалеўскага, абсалютна невыканальныя на сёння ўмовы: перамовы з Ціханоўскай, спыненне рэпрэсій, вызваленне ўсіх палітвязняў, выключэнне з перамоваў Лукашэнкі. 

Дыпламат не выключае, што гэта можа быць спробаю нашкодзіць канцэпцыі нацыянальнага дыялогу і круглага стала — зрабіць яе «насмешкаю» праз несур’ёзны падыход да фармулявання складанай ініцыятывы, якая вымагае «значна больш лёгкіх дотыкаў» і больш узважанай рыторыкі. Павел Латушка, заўважае Кавалеўскі, практычна «бярэ на слабо» Лукашэнку сваімі заявамі. Кавалеўскі пытае: хто з палітыкаў у здаровым розуме стаў бы рэагаваць на такія правакацыйныя заявы? 

Ён лічыць важным «не перагружаць парадак дня перамоваў». У двухбаковых стасунках ЗША і Беларусі дастаткова праблемаў: суўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны, размяшчэнне расійскай ядравай зброі, міграцыйны крызіс, рэпрэсіі… 

«Больш чым дастаткова тэмаў для размоваў, але калі іх усе прынесці за адзін стол, то гэта будзе параліч, гэта не прывядзе ні да чаго», — мяркуе Кавалеўскі.

Ініцыятыва круглага стала ў прынцыпе нармальная і магла б абмяркоўвацца, дадае ён. Але без жорсткіх умоваў і перадусім у закрытым фармаце.

Паводле Кавалеўскага, ідэю круглага стала Офіс давёў да амерыканцаў, але не дачакаўся рэакцыі і далейшых крокаў, а «пайшоў у паблік» і «размазаў ініцыятыву да такога стану, што яна робіцца абсалютна непрымальнаю».

Перамовы без максімалісцкіх патрабаванняў нярэдка крытыкуюцца за тое, што ўлады Беларусі садзяць больш, чым выпускаюць, а сітуацыя прынцыпова не мяняецца. Кавалеўскі на гэта адказвае: сітуацыя прынцыпова мяняецца для асоб, якія сядзяць у турмах, выходзяць адтуль нярэдка абсалютна паламанымі, а часам і паміраюць за кратамі. Сістэмныя змены ў краіне — іншая рэч, да іх вельмі далёка.

Вызваленне палітвязняў — найбольш рэалістычная і дасягальная мэта, а станоўчы досвед між Мінскам і Вашынгтонам можа стымуляваць і еўрапейскія краіны рабіць больш актыўныя дзеянні ў спрыянні вызваленням, лічыць Кавалеўскі. Каб не сарваць дасягнення гэтай мэты, патрэбныя больш стрыманыя камунікацыі, менш правакацыйных заяваў і спробаў выклікаць адмоўную рэакцыю з боку Лукашэнкі. 

Кавалеўскі не бачыць з боку ўладаў Беларусі нейкіх дзеянняў, якія можна было б счытаць як «нам трэба з кімсьці паразмаўляць, назавіце нам, з кім». У перадвыбарчай праграме Лукашэнкі ў 2025 годзе быў «пошук шляхоў да выбудоўвання стасункаў», але пакуль не відаць канкрэтных планаў адміністрацыі Лукашэнкі ў гэтай справе. 

Не бачыць Кавалеўскі і гатовасці да дыялогу з боку дэмакратычных сілаў: апазіцыйныя палітыкі часта апускаюцца да пагрозаў, як Сяргей Ціханоўскі, які хоча пасадзіць Лукашэнку на кол.

Тым, хто кажа пра гатоўнасць Мінску да дыялогу, Кавалеўскі прапануе спытаць сябе: а мы гатовыя весці гэты дыялог? Калі ж ісці за стол перамоваў з «настроем пераможцаў», можна застацца самотнымі за тым сталом.

Каментары30

  • Дым
    03.08.2025
    Выглядае, што Кавалеўскі працуе на рускіх (фсб). А у „кабінета" сусвязі з кгб больш, а інтэрэсы Еўропы.
  • Прыміце РБ (ВКЛ) ў свае сэрца , наша дзяржава (С. Лукашэнка не на доўга з намі) на стагоддзі
    03.08.2025
    Кітай вяртае сябе ўсходняю Сібір, і 96% Беларусаў за Незалежнасць, гэта афіцыйная статыстыка , яе не цяжка знайсці на БТ і на старонцы БНФ. Я разумею, нашых калабарацыяністаў якія мараць пра маскоўскія пенсіі, балі і французскія булкі , ваш імперскі цягнік ужо далёка за хмарамі імперскіх мар , пра гэта вам нават Лукашэнка кажа. Прыміце РБ (ВКЛ) ў свае сэрца , наша дзяржава (С. Лукашэнка не на доўга з намі) на стагоддзі
  • Неверагодныя
    03.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?15

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?15

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць