Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ адкажа на ўсе пытанні абітурыентаў. Калі будуць анлайн-сустрэчы?
На базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні працуе Школа эканомікі і бізнэсу, якая мае бакалаўрскую праграму «Бізнэс-эканоміка». Там выкладаюць выбітныя беларускія эканамісты, сярод якіх Зміцер Крук, Леў Львоўскі і Кацярына Барнукова.

Дакументы ад абітурыентаў там прымаюць да 24 жніўня (тэрмін падачы прадоўжылі).
Можна паступіць на 1 курс або — калі вы ўжо вучыцеся ў эканамічнай ВНУ — перавесціся адразу на 2 курс.
Даведацца болей пра праграму можна на анлайн-мерапрыемствах.
6 жніўня, 18:00 — анлайн-сустрэча: «Як перавесціся на 2 курс «бізнэс-эканомікі» ў Еўрапейскі ўніверсітэт».
Мерапрыемства для тых, хто ўжо вывучае эканоміку, фінансы або бізнэс і хоча:
— працягнуць навучанне ў Еўропе,
— вучыцца ў звыклым моўным асяроддзі,
— не губляць час пры перакладзе,
— атрымаць дыплом еўрапейскага ўзору.
Рэгістрацыя па спасылцы.
13 жніўня, 18:00 — анлайн-сустрэча: «5 прычын вучыцца на праграме «Бізнэс-эканоміка»: распавядаюць студэнты».
Студэнты падзеляцца:
— чаму выбралі менавіта гэтую праграму,
— што ім асабліва падабаецца ў навучанні,
— як праходзіць навучальны працэс,
— якія мерапрыемствы праходзяць ва ўніверсітэце,
— як лёгка знайсці сяброў і стаць часткай студэнцкага жыцця.
Рэгістрацыя па спасылцы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары