Грамадства11

«Знайшлі толькі адзін пачак — выпадкова». З продажу знікла папулярная дзіцячая гіпаалергенная сумесь

Карыстальніца Threads паскардзілася, што ў крамах Гомеля немагчыма знайсці дзіцячую сумесь «Беллакт Гіпаалергенны Active 1», прызначаную для кармлення дзяцей да 6 месяцаў з рызыкай развіцця алергіі. Пазней высветлілася, што тая ж сітуацыя — у Гродне, піша Hrodna.life.

Фота ілюстрацыйнае

«Аб'ехала ўвесь Гомель — нідзе няма патрэбнай сумесі», — напісала маладая мама.

«Мы таксама паўтары гадзіны ездзілі па Гродне, знайшлі толькі адзін пачак — выпадкова, на іншым канцы горада», — дадала іншая карыстальніца.

Дзяўчына патэлефанавала на завод «Беллакт». Там ёй расказалі, што на прадпрыемстве сумесі няма. Яе зноў пачнуць вырабляць з 13 жніўня. У крамах прадукт павінен з’явіцца праз некалькі дзён пасля запуску лініі.

«Я ў шоку, апошнія 10 пачкаў забрала ў «Дзіцячым свеце», і цяпер зноў няма. Хутчэй за ўсё, на складзе ў крамах рэшткі будуць, пытанне толькі — калі гэта з’явіцца на прылаўку. Спадзяюся, хоць новую партыю паспеюць запусціць», — напісала ў галінцы абмеркавання аўтарка паста.

«Знайшлі толькі адзін пачак — выпадкова». У Гродне (і не толькі) знікла дзіцячая гіпаалергенная сумесь «Беллакт Active 1»
Сумесі, якія ёсць на сайце. Фота: скрыншот з відэа

Тым часам, па словах каментатараў, іншыя бацькі таксама шукаюць сумесь у чатах і просяць дапамогі ў знаёмых.

У Мінску, па паведамленнях карыстальнікаў, «Беллакт Гіпаалергенны Active 1» яшчэ можна было знайсці. Некаторыя прапаноўвалі дзяўчыне купіць у сталіцы сумесь і перадаць ёй у абласны цэнтр.

На сайце вытворцы гэтай сумесі для дзяцей да 6 месяцаў няма ў продажы. У наяўнасці — толькі гіпаалергенныя прадукты для дзяцей ад 6 месяцаў і ад года.

Дарэчы, на самім прадпрыемстве раяць пераходзіць на іншую сумесь паступова, каб даць час страўнікава-кішэчнаму тракту дзіцяці прывыкнуць да новага харчавання. Пры гэтым можа быць сітуацыя, калі новае харчаванне не падыходзіць дзіцяці і ў яго могуць быць ваніты, дыярэя, болі ў жываце, млявасць, высыпка, раздражненне скуры, а таксама страта вагі або праблемы з наборам яе.

У такім выпадку спецыялісты раяць звяртацца да лекара, таму што, хутчэй за ўсё, новы прадукт не падыходзіць і трэба падбіраць новую сумесь.

Каментары1

  • Барадзед
    07.08.2025
    [Рэд. выдалена]

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць