На мяжы з Польшчай беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна Аўстрыі, у якога знайшлі марыхуану. Мужчына ехаў у Беларусь за рулём аўтамабіля разам з жонкай і дзецьмі, прычым знаходзіўся пад уплывам наркотыкаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Інцыдэнт адбыўся напрыканцы ліпеня ў пункце пропуску «Брэст». Службовы сабака адрэагаваў на пах забароненага рэчыва, якое было ў кішэні пасажыра.
Пасля праверкі ў 46-гадовага аўстрыйца знайшлі цыгарэту з марыхуанай, а медыцынскае абследаванне паказала, што наркотык быў і ў ягоным арганізме. Экспертыза пацвердзіла наяўнасць 0,56 грама марыхуаны.
Высветлілася таксама, што ў 2021 годзе мужчыну ўжо затрымлівалі ў Германіі за падобнае злачынства.
Супраць яго распачатыя дзве крымінальныя справы — за незаконны ўвоз і захоўванне наркотыкаў. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары