Свет22

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце

Раней ААЭ наймала калумбійцаў для ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Емене.

Ілюстрацыйны здымак. Іл-76Т у аэрапорце горада Ньяла. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляе Sudan Tribune са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне Судана, 6 жніўня падчас падлёту да аэрапорта горада Ньялы (сталіца Паўднёвага Дарфура) Узброеныя сілы Судана знішчылі транспартны самалёт (верагодна, Іл-76Т), зафрахтаваны ААЭ. Паведамляецца, што самалёт вылецеў з вайсковай базы ў рэгіёне Персідскага заліва.

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, ваенная разведка суданскай арміі сачыла за перамяшчэннямі самалёта і кантралявала яго каардынацыю з баевікамі Сіл хуткай падтрымкі (Rapid Support Forces — RSF), якія трымаюць пад кантролем аэрапорт. Гэта дазволіла нанесці ўдар адразу пасля яго пасадкі, яшчэ да таго, як RSF паспелі разгарнуцца.

У рэпартажы сцвярджалася, што ў выніку ўдару загінулі як мінімум 40 калумбійскіх наймітаў і знішчаны партыі зброі і рыштунку, прызначаных для RSF, якія ўдзельнічаюць у грамадзянскай вайне, што працягваецца з красавіка 2023 года.

У сваім рэпартажы дзяржаўны тэлеканал назваў гэты ўдар «адкрытым пасланнем» пра тое, што «суверэнітэт Судана — гэта чырвоная рыса» для замежнага ўмяшання. У заяве таксама адзначалася, што аперацыя ўстанаўлівае «новую формулу стрымлівання».

Паведамляецца, што транспартны самалёт быў цалкам знішчаны ў выніку ўдару. А прэзідэнт Калумбіі Густава Петра даручыў пасольству краіны ў Егіпце высветліць падрабязнасці гібелі грамадзян сваёй краіны і вярнуць іх целы на радзіму.

RSF занялі Ньялу ў канцы мінулага года і, як заяўляе суданская армія, выкарыстоўвае мясцовы аэрапорт як важны лагістычны цэнтр для атрымання зброі, падрыхтоўкі баевікоў і кантрабанды суданскага золата.

На відэа: Суданцы і калумбійскія найміты ў трэніровачным лагеры RSF.

Паведамляецца, што адначасова з ударам па самалёце Узброеныя сілы Судана нанеслі ўдары па складах зброі RSF і трэніровачных лагерах, дзе знаходзіліся калумбійцы.

Што робяць калумбійскія найміты ў Судане?

4 жніўня гэтага года калумбійская газета La Silla Vacía апублікавала падрабязнасці ўдзелу больш за 300 калумбійскіх наймітаў у падрыхтоўцы байцоў суданскай паліцыі ў Дарфуры. Яны называюць сябе «Desert Wolves» («Пустынныя ваўкі»).

Яшчэ ў мінулым годзе журналісты высветлілі, што калумбійцаў наймае кампанія Global Security Service Group (GSSG) з Абу-Дабі, якая належыць грамадзяніну ААЭ Махамеду Хамдану Альзаабі. На здымках, якія атрымала калумбійскае выданне, відаць, што сярод тых, каго навучаюць у Судане калумбійцы, ёсць і непаўналетнія.

Дзеці і дарослыя ў трэніровачным лагеры RSF у Паўднёвым Дарфуры. Фота: lasillavacia.com

«Мяне адправілі інструктарам у трэніровачныя лагеры. У лагеры, куды набіралі на навучанне 1000, 2000, нават 3000 суданцаў. Там былі дзеці 10, 11 і 12 гадоў. Былі таксама людзі 20 і 30 гадоў, але шмат, шмат дзяцей», — расказаў выданню калумбійскі найміт.

3 жніўня гэтага года прадстаўнік Судана пры ААН Амар Махмуд у сваім твітар-акаўнце асудзіў аперацыі калумбійскіх наймітаў у Паўночным Дарфуры.

«Афрыка выступае супраць замежных наймітаў з моманту прыняцця Канвенцыі 1977 года. Сёння гэтая спадчына падвяргаецца атацы. Калумбійскія найміты, нанятыя Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, забіваюць мірных жыхароў у Паўночным Дарфуры», — напісаў дыпламат у твітары.

Чаму найміты з Калумбіі?

Як піша The Wall Street Journal, дзякуючы вялікай колькасці ветэранаў наркавайны, навучаных працаваць з амерыканскай зброяй, Калумбія ўжо даўно з’яўляецца мішэнню для вярбоўшчыкаў з замежных агенцтваў бяспекі і вайсковых структур.

Дзесяць гадоў таму ААЭ праз ваенных падрадчыкаў адпраўлялі калумбійцаў ваяваць у грамадзянскай вайне ў Емене. У верасні 2024 года зарэгістраваная ў сталіцы Калумбіі кампанія International Services Agency (A4SI) пачала размяшчаць на сваім сайце аб’явы з пошукам аператараў дронаў, спецыялістаў па кібербяспецы і целаахоўнікаў для працы ў Афрыцы.

Прыкладна ў той жа час у чатах калумбійскіх ветэранаў з’явілася аб'ява аб вакансіі з прапановай зарплаты ад $2600 да $6000 на месяц для кандыдатаў з ваенным досведам, гатовых працаваць на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Калумбійскія вайсковыя падрадчыкі, знаёмыя з працэсам набору, кажуць, што A4SI шукала снайпераў і перакладчыкаў з іспанскай на англійскую. Дзясяткі былых салдат, па словах падрадчыкаў, падпісалі кантракты з GSSG, якая супрацоўнічала з A4SI некалькі гадоў.

Але, як кажуць калумбійскія падрадчыкі і адстаўнікі, у кантрактах з GSSG не было згадкі ні пра Судан, ні пра службу ў актыўнай баявой зоне. «Іх практычна падманулі», — расказаў журналістам восенню мінулага года адзін з падрадчыкаў.

Як паведамляе TRT Global, паведамленні пра калумбійскіх баевікоў у Дарфуры з’яўляюцца яшчэ з канца 2024 года. Эксперты ААН у дакладзе, апублікаваным у красавіку, пацвердзілі, што яны былі наняты прыватнай ахоўнай фірмай для падтрымкі RSF.

Нягледзячы на шматлікія доказы, ААЭ працягваюць адмаўляць сваю датычнасць да распальвання грамадзянскай вайны ў Судане.

У маі Рада бяспекі і абароны Судана паведаміла аб разрыве дыпламатычных адносін з ААЭ, афіцыйна абвясціўшы яе «дзяржавай агрэсіі».

Пасля знішчэння самалёта з наймітамі ў Ньяле ААЭ спынілі авіязносіны з Суданам і забаранілі ўсім суданскім самалётам пасадку ў сваіх аэрапортах.

Вайна ў Судане — поле бою замежных дзяржаў

Вайна ў Судане паміж рэгулярнай арміяй і паўстанцкімі Сіламі хуткай падтрымкі ператварылася ў поле бою для ўсё большай колькасці замежных дзяржаў, якія пастаўляюць байцоў і зброю нават з Лацінскай Амерыкі і Еўропы.

Шэраг рэгіянальных урадаў спрабуюць узмацніць свой уплыў па меры эскалацыі баявых дзеянняў — з аднаго боку Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, з другога — Егіпет.

Пад пытаннем кантроль над суднаходнымі шляхамі Чырвонага мора, аднымі з найбуйнейшых у Афрыцы запасаў золата і спрэчнымі водамі Ніла.

Варта адзначыць, што грамадзянская вайна ў Судане мае разбуральныя наступствы для 48 мільёнаў жыхароў краіны. Яна выклікала найгоршы гуманітарны крызіс нашага часу, больш за 13 мільёнаў чалавек сталі ўнутранымі перамешчанымі асобамі. У краіне катастрафічны дэфіцыт прадуктаў.

Каментары2

  • бабруйчанін
    09.08.2025
    В Украіне апошнія паўгады таксама узгадвают баяздольнасць эффектыўнасць наймітаў "$€£ ахвотнікаў" у шэрагах зсУ ))))) І гучаць прапановы аб павялічэнні падобных ахвотнікаў за " каштоўнасці $€"
    Цікава аб " вызваленні ад наркасындыкатаў Калумбіі" пасля " перамогі"... в Украіна марат ці толькі аб " каштоўнасцях$€" ?
    .
  • Цікава
    09.08.2025
    Дзякую Рэдакцыі за артыкул. Мне даводзілася пазнаеміцца з дачкой уцекачоў з Паўдневага Судана. Яна была добрай студэнткай ва універы і добрым чалавекам.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць