Рух усіх транспартных сродкаў будзе закрыты ў пэўныя дні на вуліцы Талстога ў Мінску
Гэта звязана з правядзеннем работ на пуцеправодзе з вуліцы Маскоўскай на праспект Незалежнасці.

Фота: Мінск-навіны
Такім чынам рух будзе закрыты:
- з 1:00 09.08 да 5:00 11.08.2025;
- з 1:00 16.08 да 5:00 18.08.2025;
- з 1:00 23.08 да 5:00 25.08.2025;
- з 1:00 30.08 да 23:59 31.08.2025.
Закрыццё ў пазначаныя прамежкі часу абумоўлена неабходнасцю выканання работ па афарбоўцы пуцеправода і ўладкаванні водаадводу.
Мост, нагадаем, быў закрыты ў лютым на рэканструкцыю, рух абяцаюць аднавіць да 1 снежня.
Каментары