Грамадства66

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў

З 9 па 14 жніўня фонд «Байсол» арганізуе розыгрыш, на якім будзе прадстаўлены ўнікальны лот — лімітаваная мадэль гадзінніка, створаная літоўскім вытворцам Vostok Europe адмыслова да пяцігоддзя дзейнасці фонду. Кампанія актыўна падтрымлівае Украіну і Вольную Беларусь.

Гадзіннік мае корпус дыяметрам 43 мм, выраблены з нержавеючай сталі чорнага колеру. Ён воданепранікальны да глыбіні 200 метраў (20 БАР), што дазваляе выкарыстоўваць яго нават для прафесійнага дайвінгу. Унутры — надзейны японскі механа-кварцавы механізм. 

Усяго выраблена пяць экзэмпляраў гэтай мадэлі, кожны з якіх мае свой індывідуальны нумар (ад 01 да 05), выгравіраваны на вечцы.

Розыгрыш правядуць на сваіх старонках вядомыя беларусы і беларускі ды фонд «Байсол»: мастачка Вольга Якубоўская (9 жніўня), актор Аляксандр «Маляваныч» Ждановіч (10 жніўня); журналістка Вольга Лойка (11 жніўня), беларусы і беларускі ЗША (12 жніўня), фонд «Байсол» (13 жніўня).

Уся сабраная сума пойдзе на падтрымку каманды фонда. 

Кожны гадзіннік лімітаванай серыі будзе выстаўляцца асобным лотам штодзень з 9 па 13 жніўня. Розыгрыш для ўсіх лотаў скончыцца ў дзень нараджэння фонда «Байсол»— — 14 жніўня ў 23.34 па мінскім часе.

Стаўкі на лоты будуць прымацца ў каментарах пастоў і ў асабістыя паведамленні, пераможца вызначыцца самай высокай стаўкай. Колькасць ставак не абмежаваная. Стартавы кошт лота EUR150. Крок стаўкі 20 еўра. 

Атрымаць гадзіннік можна будзе асабіста, альбо па пошце, пасля даната праз сайт BYSOL.

Каментары6

  • Даведачку
    08.08.2025
    Хто разбіраецца ў гадзінніках, што ў іх такога ўнікальнага? Цяпер куды ні глянь паўсюль унікальныя лімітаваныя версіі
  • Hryb
    08.08.2025
    Даведачку, naprykład chadziü by kiraünik chunty padpajasany Galatejaj - byü by prosta kiraunik chunty. A kali mamon prycisnie Hermesam - tady üžo ünikalny kiraunik chunty.
  • Dave
    08.08.2025
    Даведачку, нічым не адметны гэты гадзіньнік. Вось у мяне больш за трыццаць год гадзіньнік "Белком - Восток" з нашай нацыянальнай сімволікай і надпісам "Беларусь" і зроблены быў у Беларусі. А гэта кітайская вытворчасць даччынага брэнду расейскага "Усхода" ("Востока").

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць