Каханне і сэкс1313

Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра

Новае апытанне карыстальнікаў сэрвісу знаёмстваў Tinder паказала, што маладыя людзі цэняць шчырасць больш за вобраз мача. Старым канонам першых спатканняў яны ўсё часцей кажуць «не».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: прэс-служба МУС

Як піша Welt.de, у апытанні, праведзеным інстытутам Opinium у гэтым годзе па замове Tinder, прынялі ўдзел тры тысячы немцаў ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Яго вынікі паказалі, што дапушчальна для новага пакалення на спатканнях, а што не.

Абмен паведамленнямі ў той жа вечар

Класічнае для міленіялаў «правіла трох дзён», якое дазваляе патэлефанаваць ці напісаць пасля першай сустрэчы толькі на чацвёрты дзень, цяпер амаль не працуе. 73% хлопцаў і 75% дзяўчат лічаць нармальнай перапіску ў той жа вечар.

Шчырыя размовы пра сэкс

Прыблізна палова (51%) апытаных адкрыта ставіцца да сэксуальнай тэматыкі і можа абмяркоўваць яе ўжо на першай сустрэчы. Але гэта не азначае, што інтымная блізкасць для іх з'яўляецца нормай: для каля 40% маладых людзей і прыкладна паловы дзяўчат сэкс на першым спатканні — табу.

Хто плаціць у рэстаране

Калі справа даходзіць да рахунку, погляды розняцца. 59% маладых мужчын хочуць аплаціць абед або вячэру цалкам. Сярод гетэрасэксуальных дзяўчат толькі 45% лічаць, што гэта абавязак партнёра-хлопца.

Што сапраўды прываблівае

Паводле апытання, найбольш прывабнымі лічацца тыя, хто не хавае сваіх эмоцый: 72% дзяўчат аддаюць перавагу эмацыйнаму інтэлекту (здольнасць чалавека разумець уласныя эмоцыі і эмоцыі іншых людзей, кіраваць імі і выкарыстоўваць гэта разуменне для лепшых узаемаадносін і прыняцця рашэнняў) перад знешнасцю «класічных мача».

84% хацелі б бачыць побач чалавека, які падтрымлівае іх мэты і дапамагае развівацца. Пры гэтым патэнцыйны партнёр павінен цалкам засяродзіцца на спатканні: 61% лічаць флірт з іншым чалавекам формай здрады, і нават проста перапіска ў інтэрнэце з іншымі для многіх з'яўляецца непрымальнай.

Чаго не варта рабіць на першым спатканні

Ёсць і іншыя моманты ў паводзінах патэнцыйнага партнёра, якія абсалютна непрымальныя падчас першага спаткання. Кожны трэці апытаны (35%) называў непавагу да іншых галоўным фактарам, які іх адштурхоўвае, затым ідуць пастаянныя размовы пра былога партнёра (28%) і слабая камунікацыя (26%).

Без гульняў і без «гостынгу»

Пакаленне Z не любіць тактычных гульняў накшталт «не быць занадта даступным». 56% аддаюць перавагу адразу выказвацца пра свае намеры. 64% лічаць, што «гостынг» (рэзкае спыненне якіх-небудзь адносін без папярэджання і тлумачэння магчымых на тое прычын) горшы за прамое «не».

Псіхічнае здароўе і сур’ёзныя размовы

Апытанне таксама паказала, што для пакалення Z важна абмеркаванне падчас першага спаткання тэмы псіхічнага здароўя.

Адкрытасць у размове пра ўласнае псіхічнае здароўе або тэрапію ўспрымаецца як прыкмета сталасці і здольнасці да самааналізу. 64% хлопцаў і 70% дзяўчат заявілі, што адчуваюць большую сімпатыю да чалавека, які не баіцца адкрыта закранаць гэтую тэму.

Той, хто ўжо на этапе знаёмства адкрыта гаворыць пра свой эмацыйны стан, відавочна не мае жадання весці пустыя размовы. Замест гэтага многія абмяркоўваюць мэты ў кар'еры і адносінах: 30% падчас спаткання ахвотна гавораць пра асабістае развіццё, а 32% — пра кар'еру. Пры гэтым 72% лічаць прывабным, калі чалавек можа ясна сфармуляваць, чаго чакае ад адносін.

Каментары13

  • Марына
    17.08.2025
    Мне вельмі падабаецца Сяргей Ціханоўскі. Як ён жорстка ставіць ультыматумы беларускаму мача, які мне не падабаецца.
  • Здаровы лад жыцця
    17.08.2025
    Хард кор, лепш тыквенае латэ, чым вашыя алкагольныя вечарынкі і курево.
  • Воцат
    17.08.2025
    Марына, он не мачо, а альфонс. Просит деньги для "удара".

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім32

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць