Відэа здарэння з’явілася ў гарадскім пабліку.

На відэа, знятым з іншага аўто, бачна, як пасажыр ззаду душыць кіроўцу. Спераду на пасажырскім месцы сядзіць жанчына. Яна, здаецца, безвынікова стараецца перашкодзіць мужчыне.
А вось аўтар відэа, як вынікае з запісу, як толькі таксіст здолеў крыху вызваліцца ад удушша і адкрыў аўто, з’ехаў. На дапамогу ён не выйшаў.
Чым скончылася справа, невядома. Калі гэта было, таксама не паведамляецца. Афіцыйных каментароў пакуль не было. У подпісе пад відэа паведамляецца, што пасажыр быў «у стане алкагольнага ап'янення».
Каментары