«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію
Узгаранне адбылося адразу пасля ўзлёту самалёта Boeing 757, які накіроўваўся з вострава Корфу ў Дзюсельдорф. На борце знаходзіліся 273 пасажыры.

У самалёта, які належыць авіякампаніі Condor, успыхнуў правы турбавінтавы маторны адсек. Пра гэта піша выданне BILD.
«Мы раптам пачулі гучны ўдар, пасля з рухавіка вырвалася полымя. Зноў пачуўся ўдар, і зноў успыхнула полымя. Раптам на некалькі секунд адключылася электрычнасць, і мы зразумелі, што больш не набіраем вышыню», — расказаў BILD адзін з пасажыраў.
«Гэта быў неверагодна жахлівы досвед. Я ўжо даслала развітальныя паведамленні, таму што думала, што ўсё скончана», — пацвердзіла іншая пасажырка.
У выніку пілот змог пасадзіць лайнер у італьянскім Брындызі. На борце знаходзіліся 273 пасажыры. Аднак непрыемнасці на гэтым не скончыліся: турысты паскардзіліся, што пасля эвакуацыі іх фактычна пакінулі без дапамогі.
«Мы сядзелі дзве гадзіны ў самалёце, потым нам сказалі, што вылет будзе толькі на наступны дзень. Гасцініцы прыйшлося шукаць самім», — расказаў адпачывальнік па імені Андрэ.
У выніку многія начавалі проста на падлозе аэрапорта, накрыўшыся коўдрамі, якія раздала паліцыя. Condor і тураператар Aida прынеслі выбачэнні. Авіякампанія заявіла, што ўсім пасажырам «не хапіла месцаў у гатэлях».
Каментары