Здарэнні2020

Беларус забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу

Сяргей Кібальнікаў нарадзіўся ў Смаргоні, а ягоная жонка з Гомеля. Абое маюць расійскае грамадзянства.

Забіты суддзя Вятлугін. Фота з расійскіх медыя

14 жніўня ў расійскім горадзе Камышын (Валгаградская вобласць) быў забіты федэральны суддзя Васіль Вятлугін. Забойцам аказаўся беларус Сяргей Кібальнікаў.

Кібальнікаў дачакаўся, суддзя выйдзе з працы і сядзе ў машыну. Пасля гэтага ён заблакаваў аўтамабіль і некалькі разоў выстрэліў у акно кіроўцы. Каля Вятлугін спрабаваў уцячы, нападнік дабіў яго на праезнай частцы, адрэзаў яму пеніс і ўставіў яго ў рот ахвяры. Пасля чаго ўваткнуў нож у вока і здаўся паліцыі.

Па звестках расійскіх СМІ, матывам была рэўнасць — Кібальнікаў даведаўся, што ў ягонай жонкі Алены раман з суддзёй. «Агенцтва» высветліла, што жанчына таксама родам з Беларусі.

Хто такія Сяргей і Алена Кібальнікавы?

Сяргей Кібальнікаў

Сяргею Кібальнікаву 47 гадоў. Ён нарадзіўся ў Смаргоні Гродзенскай вобласці. Але неўзабаве пасля школы пераехаў у Расію. На 2003 год ён ужо быў грамадзянінам гэтай краіны і адкрыў там ІП.

Беларус жыў у Камышыне, займаўся сферай перавозак, быў сузаснавальнікам некалькіх фірмаў і працаваў кіроўцам і экспедытарам. Мае правы катэгорыяў ад B да DE — то-бок мог кіраваць нават аўтобусамі з прычэпам.

Відаць, раней бізнэс ішоў так сабе. У 2008 супраць Кібальнікава пачалі справу за тое, што ён не плаціў крэдыт на $22500, а агулам на яго адкрывалі шмат вытворчасцяў за нейкія нясплаты на драбнейшыя сумы.

Пра Кібальнікава пісалі, што ён удзельнік нейкай «ваеннай аперацыі», але незразумела, якой, бо беларус не меў дачынення да расійскай арміі.

Алена Кібальнікава. Фота з яе старонкі Укантакце

Ягонай жонцы Алене 43 гады. Яна родам з Гомеля. Пасля школы паехала вучыцца ў Расію і скончыла Сучасную гуманітарную акадэмію ў Маскве.

Алена жыве ў Камышыне як мінімум з 2014 года. Нейкі час працавала ў фірме мужа «Ноеў Каўчэг», якая займаецца перавозкамі. Па звестках «Агенцтва», у 2022 годзе яна шукала працу бухгалтаркі. Апошнім часам Алена працавала сакратаркай у судзе разам з тым самым забітым суддзёй Вятлугіным.

У ёй таксама перыядычна былі даўгі — напрыклад, у 2017-м на яе ўзбудзілі вытворчасць за неаплачаныя $4300. Былі і больш дробныя вытворчасці.

Вядома, што пара гадавала дачку, але невядома, ці гэта сумеснае дзіця.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Светов
    15.08.2025
    Люстрации! Люстрации!
  • Свінгер
    15.08.2025
    А каб практыкавалі свінг, дык не было б столькі паламаных лёсаў - атрымлівалі б асалоду ад жыцця і сэкса.
  • Лол
    15.08.2025
    Да чаго Рашка давяла...

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць