Моды33

Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову

20-гадовая Алеся жыве ў пасёлку Стрэшын. Апошнія шэсць гадоў дзяўчына рэгулярна падарожнічае па свеце, здымаючыся для люксовых брэндаў накшталт Dior, Louis Vuitton, Versace і Tiffany. А потым прыязджае ў родную вёску, дзе, акрамя сям'і кароў, яе чакаюць конік Фрыда, баран Андруха, любімы дуб і яшчэ шмат чаго цікавага. 

Фота тут і далей: «Анлайнер»

Гісторыю дзяўчыны расказвае «Анлайнер».

Першая рэкламная здымка Алесі былі ў 14 гадоў — рэклама вясельных упрыгожванняў Tiffany. Яна тады паехала ў Карэю на тры месяцы.

Тая першая рэклама

Пасля ў дзяўчына былі і вокладкі для вялікіх часопісаў, і здымкі для брэндаў Dior, Louis Vuitton, Versace, Comme des Garçons. З паездак па Японіі, Кітаю, Тайваню і Карэі дзяўчына заўсёды вяртаецца ў свой пасёлак Стрэшын, дзе жыве менш за тысячу чалавек. Тут у яе бацькі, сябры, любімы дуб, конік Фрыда, каровы, баранчыкі.

«З адной з першых паездак у Азію я прывезла дадому суму, якая для вёскі, вядома, неймаверная. На частку з гэтых грошай мама з татам тады, памятаю, купілі карову. Цяпер іх у нас іх дзесяць. Мы раней жылі не асабліва багата, калі шчыра, а цяпер каровы, можна сказаць, нас кормяць», — расказала Алеся.

У мадэлі дзяўчына трапіла ў 13.

«Я ніколі не думала, што буду займацца мадэлінгам, проста аднойчы адказала на сторыс у Instagram: «Хто хоча стаць мадэллю, пішыце». А я тады сацыяфобка была: мяне трохі булілі старэйшыя хлопцы ў школе, і для мяне напісаць камусьці было цяжка. І вось я сяджу, трасуся, адпраўляю смайлік. У адказ папрасілі даслаць фатаграфіі. Я сфоткалася ў маміным пакоі на тэлефон і адаслала. Сказалі прыязджаць у Мінск».

Спачатку бацькі не хацелі адпускаць Алесю нават у сталіцу. Менеджэрам аднаго з філіялаў французскага агенцтва прыйшлося доўга тлумачыць, даказваць, што ўсё будзе ў парадку, прад'яўляць дакументы. У выніку пераканалі — ужо праз пару месяцаў Алеся з'ехала па кантракце ў Азію. Вельмі хутка такія паездкі сталі для дзяўчыны рэгулярнымі.

Цяпер дзяўчына вучыцца ва ўніверсітэце на юрыдычным —вяртаецца са здымак і адразу на сесію. 

У школе яе, як стала мадэллю, буліць перасталі.

«Я была вельмі худзенькая і бледная. У вёсцы ж стандарты прыгажосці зусім іншыя, тут формы цэняцца. А тут вось аказваецца, што я мадэль — і ўсё, Леся адразу «дзеўка ого-го», трэба «з Лесяй па-гу-ляць». Пацешна: хлопец, які ў школе цкаваў мяне мацней за ўсіх, цяпер ставіць мне агеньчыкі на гісторыі ў Instagram. Я лічу, гэта перамога».

Алеся расказала, як уратавала каня, які цяпер жыве ў яе.

«Фрыду ў суседняй вёсцы хацелі аддаць на мяса, а тата яе выкупіў. Мы цяпер на ёй катаемся з Дашай, маёй сястрой, калі прыязджаем дадому. Фрыда трошкі свавольная. Аднойчы яна скінула Дашку, і тая выбіла зуб. Але мы тым жа вечарам паехалі ў Жлобін на Дзень горада: не мяняць жа планы!»

Дзяўчына дзеліцца, колькі можна зарабіць за здымку.

«У сярэднім гадзіна здымкі з улікам камісіі агенцтва прыносіць $100. За дзень можна зарабіць $1000. Праўда, ёсць куча нюансаў: з цябе здымаюць за пералёты, за пражыванне, за таксі — агенцтва хітрыя і знаходзяць кучу шчылін, як цябе хоць трохі, але надурыць. Але ўсё роўна па мерках Беларусі выходзяць вельмі прыстойныя грошы».

Складанасцяў у такой працы таксама хапае.

«Дзяўчынкі з 15 гадоў па шмат гадзін у дзень стаяць на абцасах, часам за дзень атрымоўваецца прысесці толькі хвілін на 10-15. Табе мяняюць вобразы і працягваюць фатаграфаваць без прыпынку — проста як канвеер. А потым да 20 гадоў у іх вылазяць вены, і іх даводзіцца «падмазваць», каб не было відаць у кадры. Варыкоз — гэта мадэльная класіка».

Дзяўчына распавядае пра вясковае жыццё: пра тое, як катаецца з сябрам на камбайне, як на Купалле тут скачуць праз вогнішчы, як у дзяцінстве яны скакалі ў зерне і з абрыву ў Дняпро, узяўшыся за рукі. 

Перад тым як адправіцца на некалькі месяцаў ва ўмоўную Японію ці Кітай, дзяўчына па традыцыі збірае букецік траў з поля, засушвае і бярэ з сабой — такі сімвалічны кавалачак дома, які дапамагае, калі пасярод бетонна-шклянога азіяцкага мегаполіса становіцца самотна.

Як у Азіі рэагуюць на прыгожую бландзінку з глыбокімі блакітнымі вачыма?

«У многіх краінах Азіі лічыцца, што сфоткацца з еўрапейцам — гэта на поспех! У Пекіне было немагчыма прайсціся па вуліцы: людзі проста даставалі тэлефоны і бясконца здымалі, быццам мы зоркі нейкія. Прысядзеш дзе-небудзь на агароджу, і праз хвіліну ўжо нейкая жанчына па чарзе фатаграфуе з табой сваіх сыноў. Спачатку было дзіўна, потым прывыкла.

А, ну і затое заўсёды бясплатны ўваход у любую ўстанову! Гаспадарам клубаў або рэстаранаў самім хочацца, каб у іх адпачывалі еўрапейцы, яны даюць лепшыя столікі на самых бачных месцах: для іх гэта паказчык статусу».

Сваё далейшае жыццё Алеся плануе звязаць са сферай прыгажосці.

«Ужо не ўяўляю сябе без гэтага. Я, вядома, давучуся на юрыста, але гэта будзе больш дыплом для заспакаення мамы з татам. Мадэлінг даў мне вельмі шмат. Я была сарамлівым забітым падлеткам, часам нават у краму выйсці баялася. А будучы мадэллю, я разняволілася, пазнаёмілася з вялікай колькасцю чалавечных і добрых людзей».

Каментары3

  • Дасведчаны
    15.08.2025
    Стрэшын то ж пад Жлобінам. Раней райцэнтар, а зараз вёска 1000 чалавек. лукашызм ўсё знішчае да чаго дацягнецца.
    Смешна што на юрыдычным вучыцца. Каму яно там трэба будзе? Хіба што ў пракуроры ды пра генацыд байкі складаць ...
  • Жвір
    15.08.2025
    Малайчынка, калі па-сапраўднаму так, а не дзеля пендрыжу...:)
  • Ваш кэп
    15.08.2025
    Но она всё-таки живёт не в деревне,а в том городе, где она учится в вузе.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек12

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Лявончык: У пошуках Мельнікавай прысылаюць шмат фальшывых звестак2

Беларуса выдалілі з базы Інтэрпала, дапамог Офіс Ціханоўскай

Як выглядае першы дзіцячы садок у «Зялёнай гавані», пабудаваны за $4 мільёны4

Самая папулярная песня ў свеце афіцыйна прызнаная не плагіятам. Працэс доўжыўся шэсць гадоў2

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі3

«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам3

«Гастрыт — не ад ежы». Мінскі гастраэнтэролаг разбурае стэрэатыпы2

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»3

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек12

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць