Грамадства3737

«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Вялікі канцэрт беларускага рэпера Макса Коржа, які 9 жніўня ў Варшаве сабраў каля 80 000 чалавек з усёй постсавецкай прасторы, скончыўся гучным скандалам у Польшчы і справакаваў новы віток ксенафобскіх настрояў у польскім грамадстве. Спявак быў вымушаны адрэагаваць на крытыку з боку польскіх палітыкаў і СМІ, якія ўбачылі ў дзеяннях фанатаў праяву непавагі да польскай гісторыі.

Макс Корж. Фота: інстаграм спевака

Нагадаем, што напярэдадні канцэрта сотні фанатаў зладзілі стыхійную вечарынку з фаерамі і алкаголем, а падчас самога выступу на Нацыянальным стадыёне адбыліся сутычкі з аховай.

У натоўпе таксама заўважылі чырвона-чорны сцяг УПА — сімвал, які ў Польшчы асацыюецца з Валынскай разнёй, учыненай украінскімі нацыяналістамі ў 1943 годзе. Для палякаў гэта стала шокам: у з'яўленні такіх сцягоў яны пабачылі праявы нацыяналізму і абразу нацыянальнай памяці.

Чырвона-чорны сцяг УПА на канцэрце Макса Каржа ў Варшаве. Скрыншот відэа

У выніку паліцыя затрымала 109 чалавек, а польскія ўлады вырашылі дэпартаваць з краіны 57 украінцаў і 6 беларусаў, якіх абвінавацілі ў агрэсіўных дзеяннях і парушэннях парадку.

Сёння спявак адрэагаваў на скандал у сваім інстаграме прымірэнчым допісам:

«Сябры, няма месца радыкальнаму нацыяналізму на канцэртах, гэтак жа як і агрэсіі ды гвалту з любога боку. Гэта супярэчыць самай сутнасці канцэртаў. Толькі ўзаемная павага. Падобныя правакацыі распальваюць міжнацыянальную варожасць, а значыць — недапушчальныя.

Ніколі перавага адной нацыі над іншымі ў гісторыі нічога добрага, акрамя бяды, не прыносіла.

Канцэрты — гэта пра маладосць, пра сяброўства, пра індывідуальную мару кожнага, пра тое, што адбываецца ўнутры нас, пра адзінства насуперак нянавісці, якая распальваецца навокал.

На гэты момант гэта практычна адзінае месца, дзе хлопцы з розных краін могуць быць адным цэлым. Так і будзе працягвацца. Людзі і надалей будуць збліжацца, нягледзячы на адзінкавыя правакацыі.

Я прыехаў і з’ехаў, а вам жыць разам, таму не паддавайцеся на маніпуляцыі, атрымлівайце асалоду ад жыцця.

А ўсе, каму прыйшлася даспадобы наша атмасфера, наш Slavic vibe, падключайцеся, бо мы ідзем далей», — напісаў Макс Корж.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары37

  • Мх
    17.08.2025
    Штосці проста нагадвае адну з метадычак некаторых каментатараў: "супраць нацыналізма" акрамя расейскага. "Якая розніца на якой мове, а ў мяне прынцыпова будзе ўсё па расейску". "Постсавецкая прастора", а фактычна расейцы і расейскамоўныя пятыя калоны ў розных краінах СНД і Еўропы. Ну і пад канец: "Я прыехаў і з'ехаў, а вам жыць разам". Ну-ну. Пасварыў "расейскамоўных" беларусаў і ўкраінцаў з палякамі, і зматаўся "А вы жывіце цяпер з гэтым як хочаце".
  • Коржык
    17.08.2025
    Малайчына, напрыканцы
  • .
    17.08.2025
    Першы раз прагучала пра "Slavic vibe"?
    Здаецца, раней у яго было толькі vibe/вайб.
    Нядаўна я тут памыліўся, калі напісаў, што Корж не жадае губляць свой 2019 з вялікай славянскай аўдыторыяй прыхільнікаў. Значыць, не моцна памыліўся. Слова "славянскае" для яго нясе нейкі свой важны сэнс.

    Мяркую, што такімі агульнымі прагонамі ён толькі зробіць горш. Як бы і за ўсё добрае, супраць варожасці, але ізноў агульнымі словамі, без дакладных назваў ворагаў. Як бы і супраць ідэалогій, але гэта таксама ідэалогія, ужо і са сваёй назвай. Вось за яе яму напхаюць.
    Калі ён сапраўды жадае тое, што кажа, без глыбокіх сэнсаў, то трэба быць яшчэ асцярожней у выказваннях.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць