Свет

Аднавілі пастаўкі расійскай нафты праз раней пашкоджаны нафтаправод «Дружба»

Славакія і Венгрыя аднавілі пастаўкі расійскай нафты праз трубаправод «Дружба». Пастаўкі спыніліся ў ноч на 18 жніўня пасля атакі ўкраінскіх дронаў на станцыю перапампоўвання ў расійскай Тамбоўскай вобласці, аднак за два дні пашкоджанні адрамантавалі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Janos Kummer / Getty Images

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта падзякаваў расійскім службоўцам за хуткую ліквідацыю пашкоджанняў і заклікаў не чапаць гэты трубаправод, бо гэта «не іх вайна». Міністарка эканомікі Славакіі Дэніса Сакава, у сваю чаргу, пацвердзіла, што пастаўкі адноўленыя на стандартным узроўні, а наступствы інцыдэнту будуць мінімальнымі.

Венгрыя і Славакія, у адрозненне ад большасці еўрапейскіх краін, па-ранейшаму залежаць ад расійскай нафты, а сыравіна праз «Дружбу» для іх таннейшая, чым альтэрнатыўныя пастаўкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць