Мінпрацы падзялілася статыстыкай і нагадала важныя моманты для афармлення адпаведных дакументаў.

Ілюстрацыйны здымак
Як паведамляе міністэрства, у Беларусі ў кожнай сотай сям'і бацька сыходзіць у дэкрэтны адпачынак.
Чыноўнікі ўдакладняюць, што, калі за дзіцём выбірае даглядаць тата, то яму трэба ўзяць даведку з месца працы маці — што яна сама не знаходзіцца ў адпачынку і выйшла на працу.
Таксама бацьку трэба напісаць адпаведную заяву для свайго наймальніка. Адмовіць у такім выпадку працадаўца не можа, падкрэслівае Мінпрацы.
Дэкрэтны адпачынак можна падзяліць. Права на атрыманне дэкрэту ёсць таксама ў бабулі і дзядулі дзіця.
Каментары