Грамадства22

Арганізатар байдарачных сплаваў расказаў, што стаіць на перашкодзе турызму, апрача прусакоў у гатэлях

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў беларускія гатэлі за кепскі стан нумароў, асабліва за «прусакоў на сценах», і заявіў пра неабходнасць кардынальных змен у турыстычнай сферы. Ён правёў нават адмысловую нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў, дзе абмяркоўвалася рэформа кіравання галіной. На разважанні чыноўнікаў хутка адрэагаваў у адмысловым відэа блогер Павел, арганізатар байдарочных сплаваў на Палессі, заўважыла BGMedia.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Павел адзначыў, што турызм у Беларусі не развіваецца праз вялікую колькасць забарон і бюракратычныя перашкоды.

Паводле яго слоў, у краіне няма сапраўднага гасцявога сэрвісу: у адрозненне ад Грузіі, дзе турыста могуць накарміць проста ў вёсцы на хатняй кухні, у Беларусі адкрыць маленькую кавярню або хатні рэстаран складана праз санітарныя нормы і рэгуляцыі.

Блогер расказаў, што ўжо два гады спрабуе адкрыць глэмпінг у Воложынскім раёне, але справа стаіць на месцы з-за адмовы чыноўнікаў падпісваць дакументы. Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі недаступны доступ да азнаямлення з унікальнымі традыцыямі, якія маглі б стаць турыстычнымі «фішкамі», напрыклад, бортніцтва ці пчалярства на Палессі. Прыватныя майстры не могуць паказваць гэтыя заняткі турыстам без спецыяльных дазволаў.

Павел звярнуў увагу і на праблему пустых і разбураных будынкаў, якія можна было б выкарыстоўваць пад турыстычныя аб’екты, але бюракратыя перашкаджае іх арандаваць або пераабсталёўваць.

Ён лічыць, што ў вясковых раёнах не варта абмяжоўвацца продажам дамоў за базавую адзінку: лепш прадаваць праз аўкцыён, але прыбраць абмежаванні на прызначэнне будынкаў, каб людзі маглі ствараць адукацыйныя ці турыстычныя аб’екты.

Павел падкрэсліў, што развіццё турызму магчымае толькі пры супрацоўніцтве дзяржавы і прыватнага бізнэсу, калі ініцыятывы людзей будуць пачутыя і падтрыманыя.

Ён адзначыў, што трэба ствараць цікавыя маршруты і праграмы для турыстаў, каб людзі не толькі прыязджалі ў Беларусь, але і ведалі, чым будуць займацца кожны дзень.

Каментатары пад відэа Паўла адзначалі, што дзяржава душыць бізнэс праз забароны і падаткі, што перашкаджае развіццю агратурызму і іншых ініцыятыў.

Многія ўпэўненыя, што беларускі турызм можа быць канкурэнтаздольным і цікавым, але для гэтага трэба зменшыць бюракратыю, прыбраць лішнія забароны і пачаць плённае супрацоўніцтва з прыватным бізнэсам.

Каментары2

  • Вясковец
    21.08.2025
    Павел разумна разважае на конт турызму ў Беларусі, але ёсць адна абставіна, якая турбуе беларускія улады- у прывабных турыстыных месцах будзе збірацца шмат людзей, якіх трэба пільнаваць. І хто гэтым будзе займацца у той жа аграсядзібе? На тых жа прыватных прадпрыемствах уладальнікаў прымушаюць уводзіць у штат ідэолагоў, а тут атрымліваецца, што кожны уладальнік аграсядзібы повінен быць прыхільнікам, цяперашняй улады.
  • Пісьменны
    22.08.2025
    Цытую нн:
    " праз санітарныя нормы і рэгуляцыі."

    Крытыкую нн:
    слова "рэгуляцыя"- гэта аборт на пачатковых ступенях цяжарнасьці. Памылак вашыя аўтары дапускаюць заўжды шмат, таму вучыцеся, бо проста ганьба.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць