У Жлобінскім раёне кіроўца за 10 гадоў зліў больш за чатыры тоны паліва і схаваў у сябе ў гаражы
Украдзеныя дызель і бензін ён захоўваў у сябе ў гаражы.

Кіроўца аднаго з калгасаў у Жлобінскім раёне 10 гадоў патроху зліваў паліва. Назапасіць яго ўдалося даволі шмат.
Як высветлілі сілавікі, 57-гадовы мужчына зліў каля трох тысяч літраў дызеля і больш за паўтары тысячы літраў бензіну. Гэта толькі тое, што знайшлі ў ягоным гаражы.
Эксперты ацанілі злітае паліва ў 11,5 тысячы рублёў. Цяпер кіроўцу пагражае да сямі гадоў турмы.
Каментары
Пра спагадлівыя міліцыянтаў, якія выпадкова зайшлі ў гараж, каб проста справіцца пра здароўе гаспадара таксама можна расказаць.