Грамадства44

«Вайсковай падаплёкі няма, да вайны не рыхтуем». У школах расказалі пра навучанне дзяцей кіраванню дронамі

«Беспілотнікі ўжо перасталі быць нейкай экзотыкай. Укараненне іх ідзе паўсюдна», — заявіў надоечы падпалкоўнік, які ў беларускім войску адказвае за развіццё беспілотных авіяцыйных комплексаў. Ён пахваліўся, што ў нашай краіне наладзілі навучанне аператараў дронаў яшчэ са школы. Адпаведныя клубы працуюць у Мінску і Бярозе. Тэлеканал «Белсат» пазваніў у гэтыя школы, каб спытаць, ці рыхтуюць там дзяцей да вайны.

Фота ілюстрацыйнае

Дзяніс Дудкін з Упраўлення выкарыстання і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных сілаў Беларусі ў інтэрв'ю дзяржаўным медыям расказаў, як у нашай краіне рыхтуюць аператараў дронаў. Ён адзначаў, што сістэма навучання наладжаная паводле цыклу: школа — Вайсковая акадэмія ці вайсковы факультэт — войска.

У якасці прыкладу ён згадаў спецыялізаваныя класы ў Бярозе Брэсцкай вобласці і Мінску.

«Менавіта а школьнай парты ў дзяцей нараджаецца любоў да авіяцыі, у гэтым выпадку — беспілотнай авіяцыі. Дзеці хутчэй схопліваюць гэтыя навыкі. Яны паказваюць пэўную крэатыўнасць. Часам дзеці падказваюць нам, як можна выкарыстаць той ці іншы лятальны апарат», — прызнаўся падпалкоўнік.

У школе №2 Бярозы дзяцей навучаюць кіраваць дронамі ў вайскова-патрыятычным клубе «МІГ», адкрытым яшчэ ў кастрычніку 2023 года.

«Наш клуб курыруе наша авіяцыйная база 927-я. Яны нашыя шэфы. Мы маем чым кіраваць, з чым працаваць, бо ў нас ёсць інжынерна-тэхнічны цэнтр», — расказалі ў школе карэспандэнтцы «Белсата» як прыватнай асобе.

У гэтай установе вучні трэнуюцца як на камп'ютарных сімулятарах, так і з сапраўднымі дронамі, дзеці ездзяць і да вайскоўцаў на авіябазу і на паказальныя выступы:

«Там яны праз кольцы пралятаюць: сеў, узняўся, праляцеў, як у цырку. Мы заўсёды выступаем на пляцоўках, дзе робаты і беспілотнікі, гэта наша тэма. У нас ёсць, калі не памыляюся, чатыры мадэлі, адзін гіганцкі беспілотнік. Шэфы абяцаюць нам новыя яшчэ».

Сябры вайскова-патрыятычнага клубу «МІГ» трэнуюцца кіраваць дронамі ў школе №2 гораду Бярозы, Берасцейская вобласць. Фота: bereza.by
Сябры вайскова-патрыятычнага клуба «МІГ» трэнуюцца кіраваць дронамі ў школе №2 гораду Бяроза. Фота: bereza.by

З новага навучальнага года ў дадатак да гэтага вайскова-патрыятычнага клуба і класа робататэхнікі ў бярозаўскай школе адкрыюць факультатыў «Асновы кіравання квадракоптарам», анансаваны Міністэрствам адукацыі ў траўні. Акрамя таго, там плануюць адкрыць яшчэ адзін вайскова-патрыятычны клуб — для малодшых класаў.

Суразмоўца «Белсата» паведаміла таксама, што дзяцей у школе навучаюць не толькі кіраваць дронамі, але і збіраць гэтыя апараты. Пры гэтым яна запярэчыла, што падлеткаў мэтанакіравана рыхтуюць да службы ў войску або да вайны:

«Вы жартуеце? У нас тут інжынерна-тэхнічны кірунак. І ўсё добраахвотна. Калі паступаць на вайскоўца, то возьмеце характарыстыку, у плюс будзе. Але гэта не абавязкова. Аніякай вайсковай падаплёкі тут няма. І ідэалогія — без фанатызму».

У мінскай школе №64 навучанне кіраванню беспілотнікамі ладзяць у вайскова-патрыятычным клубе «Сірыус», што адкрылі ў снежні летась. Туды бяруць і трэцякласнікаў, расказалі ў школе карэспандэнтцы «Белсата», якая звярнулася па інфармацыю як прыватная асоба:

«Малыя дзеці навучаюцца хутчэй за старэйшых. У нас ёсць асобны кабінет сумесна з Міністэрствам абароны і Акадэміяй авіяцыі. На камп'ютарах ёсць сімулятары, што паказваюць працу дрона. Плюс акуляры, плюс самі дроны. Вось хутка будуць спаборніцтвы з пераадольваннем беспілотнікамі перашкодаў».

Дроны для навучання ёсць і ў школе, іх падарыў завод «Пеленг», часамі дзеці ездзяць у Акадэмію авіяцыі, заняткі праводзяць курсанты. Бяруць у клуб не ўсіх:

«Патрэбен сярэдні бал 7 і вышэй, у дзіцяці мусяць быць выдатныя паводзіны. То бок дзіця мусіць годна, скажам так, сябе паказаць».

Пасля навучання ў «Сірыусе» школьнікі могуць пайсці не толькі ў вайсковыя ўстановы, паведамілі ў школе:

«Дзеці, якія былі выхаванцамі клуба, сёлета атрымалі мэтавае накіраванне ад «Пеленга», яны паступілі ў БДУІР, яшчэ дзіця паступіла на радыёфізічны факультэт БДУ. Дамовы ў нас падпісаныя не толькі з Акадэміяй авіяцыі, але і з іншымі ВНУ».

Суразмоўца «Белсата» падкрэсліла, што сілком у клуб нікога не цягнуць: «Ніхто нікога шэрагамі не вядзе».

Прадстаўніца школы таксама запэўніла, што дзяцей не рыхтуюць да вайны. Маўляў, дроны ж выконваюць не толькі вайсковыя функцыі:

«На сімулятарах няма нейкіх баявых дзеянняў, элементаў, што страляюць. Дрон не пераследуе людзей на сімулятары. У прынцыпе, дроны ж выкарыстоўваюцца і ў мірных мэтах: яны і дождж выклікаюць, напрыклад, у Егіпце ці Дубаі, яны кроў перавозяць, вывучаюць зямлю, лясы ў нейкіх недаступных месцах. Таму ніхто ні ў якім разе не кажа менавіта пра вайсковую службу або нейкія ваенныя дзеянні. Тут вывучэнне мясцовасці, пасадка, напрыклад, знайсці канкрэтную кветку на полі, дробны элемент на галінцы».

Каментары4

  • Лдь
    26.08.2025
    У краіне, дзе забаронена(гл. улада ня ўстане кантраляваць) выкарыстаньне дронаў, школьнікаў вучаць кіраваць дронамі.
    Але ўсе, калі ласка, паверце(яшчэ толькі адзін раз), падпалкоўнікі ў школе робяць гэта толькі дзеля дзяцей і ,вядома, без аніякай ідэалёгіі.
    Бо ідэалёгію ў маладыя галовы ўбіваюць на іншых школьных занятках.
  • Ну як тут...
    26.08.2025
    Вось былі некалі даволі цікавыя і папулярныя піянерскія гульні, тыпу - "зняць вартавога"
    Наўрад ці многа каму, хто ў іх гуляў давялося сапраўды рэзаць вартавых.
    І гульні тыя даволі карысныя юнакам наконт агульнафізічнага развіцця.
    Але вось ці быў там вайсковы падтэкст?
    А ў гэтых "пошуках кветкі на полі ці галінкі на дрэве" ці ёсць вайсковы падтэкст?
    Тут здаецца ўсё відавочна.
  • Перспектыўна
    26.08.2025
    Лагістычны аператар гэта завецца, трэба скрыначку кінуць у патрэбнае месца.
    Там Гінтас і Матас падберуць.

Цяпер чытаюць

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?9

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

«Жывуць на Блакітным беразе». Лукашэнка запатрабаваў, каб «разумныя гандляры» ішлі гандляваць у неперспектыўныя вёскі11

У гродзенскім універсітэце ўводзяць дзяжурных, каб папярэдзіць экстрэмізм і прадухіліць тэрарызм

Па краіне прайшоў Усебеларускі хрэсны ход11

Расійскія сілавікі адрэзалі геніталіі азербайджанцам, закатаваным да смерці падчас рэйду ў Екацярынбургу12

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы13

Дудкін: Мая дапамога беларускаму контрвыведу заўсёды была накіравана на карысць Беларусі13

У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам «Месяцам»

Як Крэмль выдае старыя відэа з Пуціным за новыя сустрэчы, у тым ліку і перад сустрэчай з Уіткафам2

«З'ездзілі за дзень 8 разоў». Што робіцца на польскай мяжы, дзе прадавалі выезд без чаргі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?9

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць