Свет11

Цеплавізар не выявіў прыкмет жыцця ў альпіністкі, якая зламала нагу на вышыні 7000 метраў

Ратавальнікі змаглі падняць да месца знаходжання альпіністкі дроны з высокадакладным абсталяваннем, нягледзячы на ​​складаныя ўмовы надвор'я.

Расійская альпіністка Наталля Нагавіцына, якая знаходзілася на вышыні каля 7000 метраў на Піку Перамогі ў Кыргызстане, імаверна, загінула, паведаміў Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі краіны.

Нягледзячы на складанае надвор’е і моцны вецер, выратавальныя службы здолелі падняць беспілотнікі з высокадакладным абсталяваннем і правесці аэраманіторынг з дапамогай цеплавізара.

Аднак, як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, «прыкмет жыцця на месцы знаходжання альпіністкі не выяўлена».

У аперацыі ўдзельнічалі вайсковыя беспілотнікі.

Наталля Нагавіцына загінула практычна на той жа вышыні, дзе чатыры гады таму памёр яе муж. На піку Хан-Тэнгры мужчыну паралізавала, і яна заставалася з ім да апошняга. А калі іх прыйшлі вызваляць ратавальнікі, змаглі эвакуіраваць толькі жанчыну. Выратаваць мужа не ўдалося.

Пазней Наталля зноў паднялася на пік Хан-Тэнгры і ўстанавіла там памятную шыльду.

З пачатку жніўня ў гарах Кыргызстана загінулі трое замежнікаў, яшчэ некалькі чалавек атрымалі цяжкія траўмы.

Каментары1

  • Зачем искать себе проблемы ?
    27.08.2025
    Не понимаю такого увлечения.

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць