Кіно1818

Расійскую актрысу беларускага паходжання Аляксандру Борціч уключылі ў спіс «Міратворац»

Расійская актрыса беларускага паходжання Аляксандра Борціч ўключана ў спіс украінскага сайта «Міратворац» за ўдзел у расійскім фільме «Вікінг». Разам з ёй у спіс уключылі акцёраў з кінастужкі Данілу Казлоўскага і Святлану Хадчанкову, піша «Коммерсант».

Аляксандра Борціч дэбютавала ў кіно ў фільме «Як мяне завуць» у 2014 годзе. На яе рахунку больш за 60 роляў у кіно і серыялах, у ліку якіх «Пра каханне» (2015), «Духless 2» (2015), «Халоп» (2019), «Мільярд» (2019), «Топі» (серыял, 2011), «Фішэр» (серыял, выходзіць з 2023-га).

Сайт «Міратворац» быў створаны ў 2014 годзе. На ім публікуюць персанальныя даныя людзей, якіх лічаць пагрозай нацыянальнай бяспекі Украіны. 

У Аляксандры Борціч — беларускія карані. Яна нарадзілася ў Светлагорску, але пасля разводу бацькоў пераехала ў Гродна, дзе яе выхоўвала бабуля да 10 гадоў. У той час маці Аляксандры жыла ў Маскве, пасля яна забрала дачку да сябе.

Борціч любіць Гродна і час ад часу прыязджае ў гэты горад сустракацца з бабуляй і сябрамі. Пра актрысу загаварылі ў Беларусі пасля прэм’еры расійскага фільма «Вікінг» (2017), дзе Борціч іграла ролю князёўны Рагнеды.

Каментары18

  • Ян
    30.08.2025
    Гаўняны фільм, ілжывы. Казлоўскі не смог уявіць вобраз Уладзіміра, украінцы не такія. Борціч увогуле не сваю ролю адыграла. Паліцэйскі з рублёўкі яе суфіт. Матам лаяцца, фанабэрыцца, прыкалвацца-яе.
  • Ваш кэп
    30.08.2025
    Это зря, Козловский против войны.
  • %
    30.08.2025
    Здаецца Борціч ніколі не была ні за вайну, ні за Пуціна (магчыма памыляюсь).
    Усе гэтыя спісы пра "нацыянальную бяспеку" звычайная дурнота. Па такіх спісах можна палову сусьвету залічы, калі ня болей

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць