Свет

Землятрус у Афганістане: колькасць ахвяр перавысіла 1100, заходнія краіны гатовы аказаць дапамогу

У Афганістане ў аўторак раніцай аднавілася выратавальная аперацыя пасля аднаго з самых моцных землятрусаў у гісторыі краіны, у выніку якога загінулі больш за 1100 чалавек і некалькі тысяч пацярпелі. Ратавальнікі спрабуюць дабрацца да найбольш пацярпелых ад землятрусу цяжкадаступных горных раёнаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Stringer/Anadolu via Getty Images

Колькасць загінулых у выніку моцнага землятрусу ў Афганістане ўзрасла да 1124, паведаміла ў аўторак Афганскае таварыства Чырвонага Паўмесяца.

Паводле даных арганізацыі, у выніку стыхійнага бедства пацярпелі прынамсі 3251 чалавек, больш за 8000 дамоў былі знішчаны. Ратавальныя каманды працягваюць пошук выжылых.

Шмат мясцовых жыхароў правялі ноч пад адкрытым небам.

Большасць загінулых былі жыхарамі горнай правінцыі Кунар, якая знаходзілася найбліжэй да эпіцэнтру землятрусу, што адбыўся позна ўвечары ў нядзелю.

Афіцыйныя асобы папярэджваюць, што колькасць загінулых можа павялічыцца, бо былі знішчаны цэлыя вёскі. Заходнія краіны выказалі гатоўнасць аказаць дапамогу ў ліквідацыі наступстваў землятрусу.

Брытанія выдзеліла 1 мільён фунтаў стэрлінгаў, пры гэтым Міністэрства замежных спраў краіны падкрэсліла, што сродкі будуць накіраваныя праз партнёраў, каб дапамога не трапіла ў рукі кіруючага ў Афганістане руху «Талібан».

Паводле слоў кіраўніка Форын-офіса Дэвіда Лэмі, экстраннае фінансаванне «дапаможа партнёрам даставіць неабходную медыцынскую дапамогу і прадметы першай неабходнасці тым, хто пацярпеў найбольш». Надасць гуманітарную дапамогу таксама паабяцалі Кітай, Індыя і Швейцарыя.

Міністр замежных спраў Індыі Субраман'ям Джайшанкар заявіў, што яго краіна даставіла тысячу намётаў у Кабул і перавозіць 15 тон прадуктаў у Кунар, у аўторак чакаецца адпраўка дадатковых гуманітарных грузаў.

ААН выдзеліла 5 млн даляраў праз свой фонд рэагавання на надзвычайныя сітуацыі (CERF).

Доктар з горада Асадабад распавёў Newshour, што яго невялікі шпіталь прыняў больш за 200 чалавек, хоць разлічаны на 150 пацыентаў.

«Чырвоны Крыж прапануе дапамогу, але неабходна больш дапамогі», — сказаў ён.

Паводле слоў медыка, нягледзячы на абяцанні заходніх краін аказаць дапамогу Афганістану, «пакуль мы нічога не атрымалі».

«Міжнародная супольнасць павінна адкласці ў бок любыя разыходжанні з «Талібанам» і дапамагчы афганцам, даслаўшы ім гуманітарную дапамогу, — дадаў ён. — Тысячы людзей засталіся без сваіх дамоў. Нам патрэбны намёты. Нам патрэбныя лекі».

Як адзначае AFP, бедства разгортваецца на фоне змрочных перспектыў фінансавання гуманітарнай дапамогі.

З моманту вяртання талібаў да ўлады ў 2021 годзе замежная дапамога Афганістану рэзка скарацілася, што падарвала і без таго абмежаваныя магчымасці гэтай адной з найбяднейшых краін свету рэагаваць на стыхійныя бедствы, у тым ліку землятрусы, якія адбываюцца рэгулярна.

ЗША былі найбуйнейшым донарам Афганістану да пачатку 2025 года, калі пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа былі адменены амаль усе праграмы падтрымкі, піша агенцтва.

Паводле дадзеных Праграмы развіцця ААН, каля 85% насельніцтва Афганістану жыве менш чым на адзін даляр у дзень.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць