Грамадства77

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў

Былы палітвязень, банкір і экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю Delfi расказаў, ці даводзіцца яму абмяжоўваць сябе ў публічных выказваннях праз тое, што яго сын Эдуард па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі.

Эдуард разам з бацькам Віктарам Бабарыкам. Архіўнае фота: t.me / viktarbabarykaofficial

Падчас вялікай размовы вядоўца спытаў у Бабарыкі, ці звязвае яму рукі зняволенне сына і ці не прымушае гэты фактар да самацэнзуры.

«Я магу сказаць, што гэта вельмі складаны стан для мяне. Яшчэ больш складаны, напэўна, для Эдуарда. Хаця я не ведаю, як ён. Чаму складаны для мяне? Я разумею, што ён закладнік», — адказаў Бабарыка.

«Але ўсё жыццё той, хто трымае закладніка, выстаўляў умовы. Калі ты захапіў закладніка, то ты па ідэі павінен сказаць, навошта ты яго захапіў».

«А інакш нейкае рабства атрымліваецца», — заўважыў вядоўца.

«Я нават не ведаю, ці рабства гэта. (…) Ты зрабіў сабе нейкі фетыш у выглядзе закладніка. і разумееш, што, з аднаго боку, аддаць яго — страх так экзістэнцыяльна не сыходзіць, а трымаць — таксама не разумееш, які сэнс.

І вось для мяне вось як раз гэта праблема. То-бок мне ніколі за ўсе пяць з паловай гадоў, што я знаходзіўся ў турме, і цяпер ніхто не выстаўляў умоў адносна Эдуарда. «Не зробіш тое — і тады Эдуарда выпусцяць». Ці, наадварот, зробіш тое».

Менавіта адсутнасць якіх-небудзь умоў, патлумачыў Бабарыка, і пакідае яго ў нявызначанасці наконт таго, як паводзіць сябе публічна.

«Што я буду рабіць ці што я буду не рабіць — я не ведаю, як гэта будзе ўздзейнічаць на лёс Эдуарда. Буду гаварыць я тое, што хачу, ці буду гаварыць тое, што хацела б чуць улада».

Як вынікае са слоў Бабарыкі, у гэтай дылеме для яго важны прынцып, якога яны з сынам прытрымліваліся і раней:

«У мяне і з маімі сябрамі, і з сям'ёй заўсёды было адно разуменне: кожны з нас робіць свой выбар.

У 2020 годзе Эдуард зрабіў свой выбар. Так, прапанаваў яму я, але прыняў гэтую прапанову ён».

Калі ў канцы гэтай часткі размовы вядоўца пажадаў Бабарыку, каб Эдуард апынуўся сярод наступнай групы вызваленых палітвязняў, Віктар адказаў:

«Дзякуй вялікі. Я на гэта вельмі-вельмі спадзяюся».

Каментары7

  • Чытайце падручнікі па псіхіятрыі
    09.09.2026
    Сп. Бабарыка! Вы маеце справу не з прымітыўнымі бандзюкамі - захапілі закладнікаў і адразу давай мех золата. Не, гэта карнікі вышэйшага пілатажу, нічога не казаць наўпрост, ахвяра мусіць пакутаваць і сама здагадвацца што ж ад яе хочуць, што і як ёй рабіць\не рабіць. У гэтым і ёсць найвышэйшая асалода для ката, фактычна нічога не робячы - кіраваць жыццём і ўчынкамі чалавека.
  • Х
    09.09.2026
    Як так?, Як так?, Госпадзе, дзіцячы садок. Вы яшчэ прапануйце з’ездзіць у Беларусь і звярнуцца ў адно акно.
  • Ё
    09.09.2026
    Чытайце падручнікі па псіхіятрыі, А лепей чытаць падручнікі па гісторыі Беларусі і прыбраць нарэшце з праграмы партыі Вместе узгадку пра тое, што “русский язык -источник развития Беларуси»

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць